Афіцыйны сайт

Дэпутаты

Старшыня Астравецкага районнага Савета дэпутатаў – Тальчук Ірына Эдуардаўна

Кантактны тэлефон (801591) 75232
электронная пошта: rsd@ostrovets.gov.by

Намеснік старшыні Астравецкага районнага Савета дэпутатаў – Мажэйка Уладзімір Часлававіч

Кантактны тэлефон (801591) 21113

Адрас: 231201, г. Астравец, вул. Карла Маркса, 2

Графік працы: панядзелак– пятніца, з 8.00 да 17.00 гадзін, абед з 13-00 да 14-00

Дні прыёма: першая серада месяца з 08.00 да 10.00, трецяя серада месяца з 08.00 да 14.00

*

Акрамя ўстаноўленых дзён прыёму для аператыўнага вырашэння праблемных пытанняў звяртайцеся ў Астравецкі раённы Савет дэпутатаў да галоўнага спецыяліста:

Сунелик Наталля Станіславаўна, кантактны тэлефон (801591) 75233

Вашыя пытанні будуць разглядацца неадкладна як старшынёй Астравецкага раённага Савета дэпутатаў, так і іншымі зацікаўленымі структурамі.

Астравецкі раённы Савет дэпутатаў з'яўляецца прадстаўнічым органам дзяржаўнай улады ў горадзе Астраўцы і Астравецкім раёне і асноўным звяном мясцовага самакіравання.

Сваю дзейнасць савет арганізуе і ажыццяўляе на аснове Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», іншых законаў Рэспублікі Беларусь, указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Савет у сваёй дзейнасці па вырашэнні пытанняў мясцовага значэння зыходзіць з агульнадзяржаўных інтарэсаў і інтарэсаў грамадзян, удзельнічае ў абмеркаванні пытанняў рэспубліканскага значэння, якія закранаюць інтарэсы адпаведнай тэрыторыі, уносіць па іх свае прапановы ў адпаведныя дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі, выконвае рашэнні вышэйстаячых дзяржаўных органаў.

Рашэнні Савета абавязковыя для ўсіх прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, палітычных партый, грамадскіх арганізацый, а таксама службовых асоб і грамадзян на тэрыторыі Астравецкага раёна.

Асноўнай формай дзейнасці Савета з'яўляецца сесія, якая забяспечвае калектыўнае абмеркаванне якія стаяць перад раённым Саветам задач і прыняцце рашэнняў па іх выкананню.