Афіцыйны сайт
2 сакавіка 2020

Астравецкія камунальнікі падзяліліся працай з прыватнікам

З 1 сакавіка Астравецкае РУП ЖКГ не будзе абслугоўваць частку вуліц і дамоў Астраўца.

Якія гэта вуліцы і да каго звяртацца іх жыхарам пры неабходнасці рамонту сантэхнікі або ўборкі пад’ездаў, расказала начальнік кліенцкай службы і сэрвісу 115 Вольга Шумановіч:

– Астравецкае ЖКГ удзельнічала ў тэндары на тэхнічнае абслугоўванне жыллёвага фонду горада, да якога адносяцца таксама шматпавярховыя дамы, пабудаваныя ІК АСЭ і РУП БелАЭС. У выніку 28 дамоў гэтых арганізацый, якія знаходзяцца ў першым, другім і трэцім мікрараёнах, будзе абслугоўваць прыватнае прадпрыемства “Амірхан”. Цяпер ужо яго абавязак сачыць за тэхнічным станам дамоў, прыбіраць прыдамавыя тэрыторыі, пляцоўкі каля пад’ездаў і месцы агульнага карыстання – рабіць іх сухую і вільготную ўборку.

IMG_2371.jpg


МАЙЦЕ НА УВАЗЕ 

Тэлефонныя званкі жыхароў шматпавярховак, якія не абслугоўвае ЖКГ, у дыспетчарскую службу 115 прымацца не будуць!

Шматпавярхоўкі, якія не абслугоўвае Астравецкае РУП ЖКГ:

3 Ліпеня, 1, 3, 6, 9, Валадарскага, 58, 64, К.Сваяка, 4, Усходняя, 18, 18Б, 22, 6А, Будаўнікоў, 2, 4, 6, Аэрадромная, 4, 6, 16, Кастрычніцкая, 33, 35, 35А, Кветкавая, 3, Караткевіча, 5, Дубраўная, 4, Энергетыкаў, 7, 9, 13, 15, 19.

*

Подписывайтесь на Telegram-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup

Telegram-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Ольга Хотянович

Фото: Ольга Хотянович