Афіцыйны сайт

Ганаровыя грамадзяне

Кавалька Адам Дзмітрыевіч 1958 гада нараджэння, у 1988 годзе скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў-землеўпарадчыкаў, у 2009 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, інжынер-землеўпарадчык, спецыяліст у вобласці дзяржаўнага кіравання. Працоўную дзейнасць пачаў у 1977 годзе тэхнікам-землеўпарадчыкам Гродзенскага філіяла інстытута «Белгіпразем». Пасля службы ў складзе Савецкай Арміі працаваў старэйшым тэхнікам-землеўпарадчыкам, інжынерам-землеўпарадчыкам Гродзенскага філіяла інстытута «Белгіпразем», вядучым землеўпарадчыкам, галоўным інжынерам па землеўпарадкаванні Мастоўскага раённага аграпрамысловага аб’яднання, загадчыкам аддзелам па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, намеснікам старшыні, першым намеснікам старшыні – начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта. У лістападзе 1999 года быў прызначаны на пасаду старшыні Астравецкага раённага выканаўчага камітэта. Працуючы ў пасадзе старшыні райвыканкама, Адам Дзмітрыевіч выявіў сябе патрабавальным і валявым кіраўніком. Настойлівы, аператыўна прымае рашэнні і патрабуе іх выканання, здольны мабілізаваць калектыў на выкананне пастаўленых заданняў. Сістэмна і комплексна працуе над рашэннем пытанняў дзейнасці ўсіх галін эканомікі раёна, дасягненнем стабільнага развіцця вытворчасці, павышэннем яго эканамічнай эфектыўнасці. З'яўляючыся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Кавалька А.Д. шмат увагі надае рашэнню пытанняў, звязаных з будаўніцтвам у раёне атамнай электрастанцыі. 15 жніўня 2018 г. рашэннем № 31 Астравецкага раённага Савета дэпутатаў дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Кавалька Адаму Дзмітрыевічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Астравецкага раёна»