Афіцыйны сайт

Сельская гаспадарка

    

Да ýвагі фундатараý.
У адпаведнасці з пастановай Урада Міністраý Рэспублікі Беларусь ад 31.10.2016г. №889 «Аб мерах по рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.07.2016г. №253» дзяржаýнае прадпрыемства  «Міхалішкі» і раённае ýнітарнае прадпрыемства «Астравецкі саýгас «Падольскі» ýключаны ý пералік сельгасарганізацый, што падлягаюць дасудоваму аздараýленню. У дачыненні дадзеных прадпрыемстваý магчымы меры рэфармавання, узгаданыя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2016 года №253 «Аб мерах па фінансавым аздараýленні сельскагаспадарчых арганізацый».

 




Структура
ýпраýлення сельскай гаспадаркі  і харчавання Астравецкага раённага выканаýчага камітэта

(231201 г.Астравец  Гродзенская вобл., вул. Кастрычніцкая, 5
ostrov@agro-grodno.by)

Пасада

Прозвішча,
Iмя,
Iмя па бацьку

Кантактны тэлефон

Першы намеснік старшыні райвыканкама  -  начальнік
ýпраýлення сельскай гаспадаркі і харчавання

Сачко
Руслан
Мікалаевіч

2-12-46;

факс 2-14-46

Першы намеснік начальніка ýпраýлення сельскай гаспадаркі і харчавання - начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці

Умрыхіна
Вольга Віктараýна

2-13-46

Намеснік начальніка ýпраýлення сельскай гаспадаркі і харчавання - начальнік аддзела прагназавання, фінансавання і справаздачы ý АПК

Адула Вольга Віктараýна

2-16-97

Загадчык сектара раслінаводства

Чума
Віктар
Багданавіч

2-15-46

Намеснік начальніка аддзела арганізацыі вытворчасці - загадчык сектара жывёлагадоýлі

Ждановiч
Галіна
Леанідаýна

2-17-16

    СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА
Астравецкага раёна


 Аграрны сектар раёна прадстаýлены пяццю сельскагападарчымі арганізацыямі, у тым ліку камунальнымi сельскагаспадарчымi унітарнымi прадпрыемствамi «Гудагай», «Варняны», «Міхалішкі», раённым унітарным прадпрыемствам «Астравецкі саýгас «Падольскі». На тэрыторыі раёна функцыянуе 5 фермерскіх гаспадарак: «Світанак-Л»,  «Астравецкае», «Адраджэнне», «Ставы», «Руская мара». Плошча сельскагаспадарчых угоддзяý складае 51,9 тыс. га, з іх раллі – 34,2 тыс.га. Бал урадлівасці сельгасугоддзяý складае 27,9, раллі – 30,1. Сельская гаспадарка раёна спецыялізуецца: – у раслінаводстве на вытворчасці зерня, рапсу, цукровых буракоý, бульбы; - у жывёлагадоýлі на вытворчасці малака, мяса буйной рагатай жывёлы і мяса свінняý. Валавы збор зерневых  і зернебабовых культур за 2017 год у вазе пасля дапрацоýкі склаý 51 тыс. тон пры ýраджайнасці 31,2 ц/га, бульбы – 6,3 тыс. тон пры ýраджайнасці 396 ц/га, рапсу – 5,5 тыс. тон пры ýраджайнасці 19,9 ц/га, цукровых буракоý -74,5 тыс. тон пры ураджайнасці 460 ц/га. Вытворчасцю прадукцыі жывёлагадоýлі займаюцца 56 жывёлагадоýчых фермаý, з якіх 32 малочна-таварных, а таксама комплексы па вытворчасці ялавічыны (КСУП «Гервяты») і свініны («КСУП «Варняны») якія вырабляюць больш 40 працэнтаý усяго аб’ёму мяса. На фермах утрымліваецца каля 33,1 тыс. галоý буйной рагатай жывёлы, з іх 10,1 тыс. галоý кароý, 15,1 тыс. галоý свінняý. За 2017 год выраблена малака 59,1 тыс. тон, рэалізавана ý жывой вазе звыш 6,5 тыс. тон мяса. Ад кожнай каровы надоена па 5768 кг малака, сярэднясутачная прывага буйнай рагатай жывёлы склала 610 грам, свіней – 432 грамы.
У сельскагападарчых арганізацыях раёна ёсць 290 трактароý, 67 збожжазбіральных камбайнаý, 29 корманарыхтоýчых камбайнаý.
За 2017 год сярэдняспісавая колькасць працоýных у сельскагаспадарчых арганізацыях Астравецкага раёна склала 2031 чалавек.
У рамках Дзяржаýнай праграмы адраджэння і развіцця сяла ý раёне ýладкаваны аграгарадкі: Гервяты, Варняны, Міхалішкі, Падольцы, Кямелішкі, Варона, Малі, Палушы, Дайлідкі, Страчанка, Рымдзюны, Трокенікі-1.
За перыяд студзень-сакавік 2018 года сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі раёна выраблена 13547 тон малака, ад кожнай  каровы надоена 1326 кг. Рэалізавана малака ý заліковай вазе 12503 тоны, у тым ліку вышэйшым гатункам і гатункам «Экстра» – 67,7%, тлустасць малака– 3,82 %. Сярэдняя цана продажу 1 тоны малака ý заліковай вазе – 609 рублёý. Получана прыбытку ад продажу малака 1899 тысяч рублёý, узровень рэнтабельнасці малака – 33,2 %. Выдаткі працы на 1 цэнтнер малака знізіліся  і склалі 2,01 чал.-час.    
За перыяд студзень-сакавік 2018 года прадукцыя вырошчвання жывёлы склала 1727 тонн, у тым ліку буйной рагатай жывёлы – 1252 тоны, свіней – 475 тон. Сярэднесутачнае прыбаýленне буйной рагатай жывёлы склала 582 грамы, свіней – 435 грам. Пагалоýе буйной рагатай жывёлы (без уліку кароý) склала 22867 галоý (+230 галоý у параýнанні з  2017 годам), свіней – 14871 галава (+940 галоý у параýнанні з 2017 годам).
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг за першы квартал 2018 года склала 14480 тысяч рублеý. Прыбытак ад рэалізацыі – 895 тысяч рублёý (за аналагічны перыяд 2017 года – 660 тысяч рублёý), рэнтабельнасць продажаý – 6,2 % (2017 год – 5,0%).Стратных гаспадарак па прыбытку  ад рэалізацыі, а таксама па чыстаму прыбытку ý раёне няма.
Сярэднеспісавая колькасць работнікаý за студзень-сакавік 2018 года склала 1884 чалавекі, сярэднемесячная заработная плата работнікаý сельгаспрадпрыемстваý за першы квартал 2018 года  склала 498 рублёý, выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг на аднаго сяреднеспісавага работніка – 7,7 тысяч рублёý, каэфіцыент суадносін темпаý росту выручкі на аднаго работніка і темпаý росту сярэднемесячнай заработнай платы – 1,02, удзельная вага фонду заработнай платы (з адлічэннямі  ý ФСАН) ý выручцы – 26,5 %.

 

Кароткая характарыстыка камунальнага сельскагаспадарчага
ýнітарнага прадпрыемства «Гудагай»

           Камунальнае сельскагаспадарчае ýнітарнае прадпрыемства «Гудагай» (далей – дзяржаýнае прадпрыемства «Гудагай») знаходзіцца ý непасрэднай блізасці ад раённага цэнтра Астравец, цэнтральная сядзіба – аграгарадок Малі. Агульная зямельная плошча дзяржаýнага прадпрыемства «Гудагай» складае 11221 гектар.  З іх сельскагаспадарчых угоддзяý 10376 гектараý, у тым ліку 6476 гектараý раллі, 3900 гектараý лугавых угоддзяý. Бал урадлівасці сельгасугоддзяý складае 27,8, раллі – 29,8. Сярэдняспісавая колькасць працоýных  за 2017 год склала 464 чалавекі. Асноýныя накірункі сельскагаспадарчай вытворчасці: вытворчасць  і рэалізацыя жывёлагадоýчай прадукцыі (малако, мяса) і раслінаводчай прадукцыі (зерне, рапс, бульба, цукровыя буракі). Дзяржаýнае прадпрыемства «Гудагай» спецыялізуецца на вырошчванні элітнага насення зерневых культур.
Валавы збор зерневых і зернебабовых культур за 2017 год склаý 13,7 тыс. тон (ураджайнасць – 40,9 ц/га), алеенасення рапсу – 1,5 тыс. тон (ураджайнасць – 32,8 ц/га), бульбы – 4,7 тыс. тон (ураджайнасць – 468 ц/га), цукровых буракоý – 14,8 тыс. тон (ураджайнасць – 549 ц/га). Валавы надой малака склаý 17,9 тыс. тоны, удой на карову – 7372 кг, валавая прывага буйной рагатай жывёлы – 1,4 тыс. тон, сярэднесутачная прывага – 703 грамы. Дзяржаýнае прадпрыемства «Гудагай» мае 2 рамонтныя майстэрні (вёска Германішкі, аг. Малі). Пагалоýе буйной рагатай жывёлы ýсіх узростаý на 1 студзеня 2018 г. склала  8273 галавы, у тым ліку кароý 2368 галоý. Гаспадарка мае ý наяýнасці 58 трактароý, 14 збожжазбіральных i 8 корманарыхтоýчых камбайнаý. На тэрыторыі дзяржаýнага прадпрыемства «Гудагай» знаходзяцца аб’екты сацыяльнай сферы: 2 дамы культуры на 500 месцаý, 3 бібліятэкі, 1 сярэдняя школа, 1 яслі-садок, 1 школа-садок, 3 фельчарска-акушэрскія пункты, 2 аддзяленні сувязі, 9 крамаý. 
За перыяд студзень-сакавік 2018 года  гаспадаркай выраблена 4394 тон малака, надой на карову склаý 1797 кг. Рэалізавана малака ý заліковай вазе 4345 тон, у тым ліку вышэйшым гатункам і гатункам «Экстра» – 91,5%, тлустасць малака – 3,95 %. Сярэдняя цана рэалізацыі 1 тоны малака ý заліковай вазе – 650 рублёý. Атрымана прыбытку ад рэалізацыі малака 802 тысячы рублёý, узровень рэнтабельнасці малака – 39,6 %. Выдаткі працы  на 1 цэнтнер малака знізіліся і склалі 1,90 чал.-час.     
За перыяд студзень-сакавік 2018 года прадукцыя вырошчвання буйной рагатай жывёлы склала 373 тоны. Сярэднесутачнае прыбаýленне буйной рагатай жывёлы склала 707 грам. Пагалоýе буйной рагатай жывёлы (без заліку кароý) склала 5975 галоý (+321 галава да 2017 года).
Выручка ад реалізацыі прадукцыі, работ і паслуг за першы квартал 2018 года составіла 4739 тысяч рублёý. Прыбытак ад рэалізацыі – 457 тысяч рублёý (за аналагічны перыяд 2017 года – 320 тысяч рублёý), рэнтабельнасць продажаý  – 9,6 % (2017 год – 8,8 %).
Сярэднеспісавая колькасць работнікаý за студзень-сакавік 2018 года склала 437 чалавек, сярэднемесячная заработная плата склала каля 700 рублёý,  выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг на аднаго сярэднеспісавага работніка – 10,8 тысяч рублёý, каэфіцыент суадносін темпаý росту выручкі на аднаго работніка і тэмпаý росту сярэднемесячнай заработнай платы – 1,06, удзельная вага фонду заработнай платы (з адлічэннямі  ý ФСАН) ý выручцы – 26,3 %.

 

Кароткая характарыстыка камунальнага сельскагаспадарчага
ýнітарнага прадпрыемства «Варняны»

              Камунальнае сельскагаспадарчае ýнітарнае прадпрыемства «Варняны» (далей – дзяржаýнае прадпрыемства «Варняны») займае цэнтральную частку Астравецкага раёна. Цэнтральная сядзіба – аграгарадок Варняны. Агульная зямельная плошча дзяржаýнага прадпрыемства «Варняны» складае 13500 гектараý.  З іх сельскагаспадарчых угоддзяý 12350 гектараý, у тым ліку 8885 гектараý раллі, 3365 гектараý лугавых угоддзяý. Бал урадлівасці сельгасугоддзяý складае 29,5, раллі – 31,0. Сярэдняспісавая колькасць працоýных  за 2017 год склала 574 чалавекі. Асноýныя накірункі сельскагаспадарчай вытворчасці: вытворчасць  і рэалізацыя жывёлагадоýчай прадукцыі (малако, мяса свіней, мяса БРЖ) і раслінаводчай прадукцыі (зерне, рапс, бульба, цукровыя буракі).
Валавы збор зерневых і зернебабовых культур за 2017 год склаý 12,6 тыс. тон (ураджайнасць – 30,6 ц/га), алеенасення рапсу – 1,4 тыс. тон (ураджайнасць – 18,2 ц/га), бульбы – 285 тон (ураджайнасць – 143 ц/га), цукровых буракоý – 14,1 тыс. тон (ураджайнасць – 470 ц/га). Валавы надой малака склаý 12,9 тыс. тоны, удой на карову – 5310 кг, валавая прывага свіней – 1,7 тыс. тон, сярэднясутачная прывага свіней – 432 грамы, валавая прывага БРЖ –  677 тон, сярэднесутачная прывага – 413 грам. Дзяржаýнае прадпрыемства «Варняны» мае 3 рамонтных майстэрні (аг. Варняны, - 2 аб’екты і аг. Трокеники-1), 3 зернесклады, 14 жывелагадоýчых аб’ектаý, у тым ліку 3 малочна-таварных комплексы (вёска Беразоýка, вёска Газа, вёска Керняны), свінакомплекс на 15000 галоý, размешчаны ý аг. Варняны. Пагалоýе буйной рагатай жывёлы ýсіх узростаý на 1 студзеня 2018 г. склала  6870 галоý, у тым ліку кароý 2380 галоý, свіней – 15100 галоý. Гаспадарка мае ý наяýнасці 75 трактароý, 17 збожжазбіральных i 6 корманарыхтоýчых камбайнаý.
На тэрыторыі дзяржаýнага прадпрыемства «Варняны» знаходзяцца аб’екты сацыяльнай сферы: 2 дамы культуры, 3 бібліятэкі, 1 бібліятэка-музей, Варнянскі яслі-садок-сярэдняя школа на 485 месцаý, дзіцячая школа мастацтваý на 70 месцаý, Варонскі дзіцячы садок-пачатковая школа на 110 месцаý, навучальны цэнтр павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоýкі кадраý сельскай гаспадаркі, сацыяльна-педагагічны цэнтр на 14 месцаý, 4 фельчарска-акушэрскія пункты,  1 аптэка, 1 амбулаторыя, 4 аддзяленні сувязі, 1 аддзяленне ААБ «Беларусбанк», 17 крамаý.
За перыяд студзень-сакавік 2018 года гаспадаркай выраблена 2338 тон малака. Рэалізавана малака ý заліковай вазе 2026 тон. Сярэдняя цана рэалізацыі 1 тоны малака ý заліковай вазе – 545 рублёý. Атрымана прыбытку ад рэалізацыі малака 164 тысячы рублёý, узровень рэнтабельнасці малака – 17,4 %. Выдаткі працы  на 1 цэнтнер малака знізіліся і склалі 2,40 чал.-час.     
За перыяд студзень-сакавік 2018 года прадукцыя вырошчвання жывёлы склала 629 тон, у тым ліку буйной рагатай жывёлы – 154 тоны, свіней – 475 тон. Сярэднесутачнае прыбаýленне буйной рагатай жывёлы склала 346 грам, свіней – 435 грам. Пагалоýе буйной рагатай жывёлы (без заліку кароý) склала 4329 галоý, свіней – 14871 галава (+940 галоý да 2017 года).
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг за першы квартал 2018 года склала 3235 тысяч рублёý.
Сярэднеспісавая колькасць работнікаý за студзень-сакавік 2018 года склала 512 чалавек, сярэднемесячная заработная плата – 410 рублёý, выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг на аднаго сярэднеспісавага работніка – 6,3 тысяч рублёý, каэфіцыент суадносін темпаý росту выручкі на аднаго работніка і темпаý росту сярэднемесячнай заработнай платы – 0,99, удзельная вага фонду заработнай платы (з адлічэннямі  ý ФСАН) ý выручцы – 27,3 %.

 

Кароткая характарыстыка камунальнага сельскагаспадарчага
ýнітарнага прадпрыемства «Гервяты»

              Камунальнае сельскагаспадарчае ýнітарнае прадпрыемства «Гервяты» (далей – дзяржаýнае прадпрыемства «Гервяты») займае паýднёвую частку Астравецкага раёна. Цэнтральная сядзіба – аграгарадок Гервяты. Агульная зямельная плошча дзяржаýнага прадпрыемства «Гервяты» складае 13324 гектары.  З іх сельскагаспадарчых угоддзяý 12218 гектараý, у тым ліку 7856 гектараý раллі, 4362 гектары лугавых угоддзяý. Бал урадлівасці сельгасугоддзяý складае 29,6, раллі – 31,5. Сярэдняспісавая колькасць працоýных  за 2017 год склала 435 чалавек. Асноýныя накірункі сельскагаспадарчай вытворчасці: вытворчасць  і рэалізацыя жывёлагадоýчай прадукцыі (малако, мяса БРЖ, мясныя кансервы) і раслінаводчай прадукцыі (зерне, рапс, бульба, цукровыя буракі).
Валавы збор зерневых і зернебабовых культур за 2017 год склаý 12,8 тыс. тон (ураджайнасць – 33,3 ц/га), алеенасення рапсу – 1,6 тыс. тон (ураджайнасць – 24,1 ц/га), бульбы – 1,4 тыс. тон (ураджайнасць – 340 ц/га), цукровых буракоý – 21,2 тыс. тон (ураджайнасць – 423 ц/га). Валавы надой малака склаý 13,9 тыс. тоны, удой на карову – 6242 кг, валавая прывага БРЖ –  1,8 тыс. тон, сярэднесутачная прывага – 735 грам. Дзяржаýнае прадпрыемства «Гервяты» мае 3 рамонтных майстэрні (аг. Гервяты, аг. Дайлідкі, аг. Рымдзюны), 4 зернесклады, 8 жывелагадоýчых аб’ектаý, у тым ліку 2 малочна-таварных комплексы (аг. Дайлідкі, аг. Рымдзюны), комплекс па адкорме і гадоýлі БРЖ магутнасцю да 4600 галоý. Пагалоýе буйной рагатай жывёлы ýсіх узростаý на 1 студзеня 2018 г. склала  9105 галоý, у тым ліку кароý 2203 галоý.
Гаспадарка мае ý наяýнасці 75 трактароý, 16 збожжазбіральных i 5 корманарыхтоýчых камбайнаý.
На тэрыторыі дзяржаýнага прадпрыемства «Гервяты»» знаходзяцца аб’екты сацыяльнай сферы: 2 дамы культуры, 2 бібліятэкі, 3 сярэднія школы, у тым ліку ý аг. Рымдзюны з літоýскай мовай навучання, літоýскі цэнтр культуры, адукацыі  і  інфармацыі, філіял Астравецкай дзіцячай школы мастацтваý, 2 дзіцячыя садкі з беларускай і літоýскай мовамі навучання, 2  фельчарска-акушэрскія пункты, 1 амбулаторыя,  2 аддзяленні сувязі, 1 аддзяленне ААБ «Беларусбанк», 1 грамадская лазня, 9 крамаý.
За перыяд студзень-сакавік 2018 года гаспадаркай выраблена 3466 тон малака, надой на карову склаý 1559 кг. Рэализавана малака ý заліковай вазе 180 тон, у тым ліку вышэйшым гатункам і гатункам «Экстра» – 85 %, тлустасць малака– 3,71 %. Сярэдняя цана рэалізацыі 1 тоны малака ý заліковай вазе – 617 рублёý. Атрымана прыбытку ад рэалізацыі малака 554 тысячы рублеý, узровень рэнтабельнасці малака – 39,3 %. Выдаткі працы  на 1 цэнтнер малака знізіліся і склалі 1,40 чал.-час.    
За перыяд студзень-сакавік 2018 года прадукцыя вырошчвання буйной рагатай жывёлы склалала 468 тон. Сярэднесутачнае прыбаýленне буйной рагатай жывёлы склала 717 грам. Пагалоýе буйной рагатай жывёлы (без заліку кароý) склала 7088 галоý (+238 галоý да 2017 года).
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг за першы квартал 2018 года склала 3885 тысяч рублёý. Прыбытак ад рэалізацыі – 317 тысяч рублёý (за аналагічны перыяд 2017 года – 266 тысяч рублёý), рэнтабельнасць продажаý –8,2 % (2017 год – 7,5 %).
Сярэднеспісавая колькасць работнікаý за  студзень-сакавік 2018 года склала 410 чалавек, сярэднемесячная заработная плата – 539 рублёý, выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг на аднаго сяреднеспісавага работніка – 9,5 тысяч рублёý, каэфіцыент суадносін темпаý росту выручкі на аднаго работніка  темпаý росту сярэднемесячнай заработнай платы – 0,98, удзельная вага фонду заработнай платы (з адлічэннямі ý ФСАН) ý выручцы – 22,3 %.

 

 

Кароткая характарыстыка камунальнага сельскагаспадарчага
ýнітарнага прадпрыемства «Міхалішкі»

              Камунальнае сельскагаспадарчае ýнітарнае прадпрыемства «Міхалішкі» (далей – дзяржаýнае прадпрыемства «Міхалішкі») знаходзіцца ý паýночна-заходняй частцы Астравецкага раёна. Цэнтральная сядзіба аграгарадок Міхалішкі - ý 30 кіламетрах ад раённага цэнтра і ý 40 км ад чыгуначнай станцыі.
Агульная зямельная плошча дзяржаýнага прадпрыемства «Міхалішкі» складае 11704 гектары.  З іх сельскагаспадарчых угоддзяý 9039 гектараý, у тым ліку 5322 гектараý раллі, 3717 гектараý лугавых угоддзяý. Бал урадлівасці сельгасугоддзяý складае 24,8, раллі – 28,0.
Сярэдняспісавая колькасць працоýных  за 2017 год склала 278 чалавек.
Асноýныя кірункі сельскагаспадарчай вытворчасці: вытворчасць  і рэалізацыя жывёлагадоýчай прадукцыі (малако, мяса) і раслінаводчай прадукцыі (зерне, рапс, бульба, цукровыя буракі).
Валавы збор зерневых і зернебабовых культур за 2017 год склаý 5,7 тыс. тон (ураджайнасць – 22,2 ц/га), алеенасення рапсу – 378 тон (ураджайнасць – 9,5 ц/га), цукровых буракоý – 14,4 тыс. тон (ураджайнасць – 479 ц/га). Валавы надой малака склаý 7,0 тыс. тоны, удой на карову – 4467 кг, валавая прывага БРЖ – 609 тон, сярэднесутачная прывага – 590 грамы. Дзяржаýнае прадпрыемства «Міхалішкі» мае 2 рамонтных майстэрні (аг.  Міхалішкі, аг. Страчанка), 5 зернескладоý, 13 жывелагадоýчых аб’ектаý, у тым ліку 1 малочна-таварны комплекс (вёска Маркуны)
Пагалоýе буйной рагатай жывёлы ýсіх узростаý на 1 студзеня 2018г. склала  4423 галавы, у тым ліку кароý 1567 галоý.
Гаспадарка мае ý наяýнасці 43 трактары, 10 збожжазбіральных i 4 корманарыхтоýчых камбайны. У гаспадарцы ёсць мукамольная вытворчасць. На тэрыторыі дзяржаýнага прадпрыемства «Міхалішкі» знаходзяцца аб’екты сацыяльнай сферы: 2 дамы культуры на 170 месцаý,  бібліятэка, 2 сярэднія школы на 200 месцаý, бальнiца.
Платаздольнасць прадпрыемства характарызуецца наступнымі паказчыкамі:
каэфіцыент бягучай ліквіднасці, што характарызуе агульную забяспечанасць суб’екта гаспадарання кароткатэрміновымі актывамі для пагашэння кароткатэрміновых абавязанняý на 01.01.2018 г. – 0,68;
каэфіцыент забяспечаннасці ýласнымі сродкамі, што характарызуе наяýнасць у суб’екта гаспадарання ýласных звароткавых сродкаý, патрэбных для яго фінансавай устойлівасці на 01.01.2018 г. – мінус 0,47;
каэфіцыент забяспечанасці абавязанняý актывамі, што характарызуе здольнасць суб’екта гаспадарання разлічвацца па сваіх абавязках, на 01.01.2018 г. – 0,62.
За перыяд студзень-сакавік 2018 года гаспадаркай выраблена 1593 тоны малака, надой на карову склаý 1016 кг. Рэалізавана малака ý заліковай вазе 1354 тоны. Сярэдняя цана рэалізацыі 1 тоны малака ý заліковай вазе – 548 рублёý. Атрымана прыбытку ад рэалізацыі малака 167 тысяч рублёý,  узровень рэнтабельнасці малака – 29 %. Выдаткі працы  на 1 цэнтнер малака знізіліся і склалі 2,64 чал.-час.    
За перыяд студзень-сакавік 2018 года прадукцыя вырошчвання буйной рагатай жывёлы склалала 151 тону. Сярэднесутачнае прыбаýленне буйной рагатай жывёлы склала 575 грам. Пагалоýе буйной рагатай жывёлы (без заліку кароý) склала 2675 галоý.
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг за першы квартал 2018 года склала 1312 тысяч рублёý. Прыбытак ад рэалізацыі – 52 тысячы рублёý (за аналагічны перыяд 2017 года – 46 тысяч рублёý), рэнтабельнасць продажаý – 4,6 %.
Сярэднеспісавая колькасць работнікаý за  студзень-сакавік 2018 года саставіла 260 чалавек, сярэднемесячная заработная плата – 402 рублі, выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг на аднаго сяреднеспісавага работніка – 5,0 тысяч рублёý, каэфіцыент суадносін темпаý росту выручкі на аднаго работніка і темпаý росту сярэднемесячнай заработнай платы – 1,00, удзельная вага фонду заработнай платы (з адлічэннямі  ý ФСАН) ý выручцы – 33,1 %.

Кароткая характарыстыка раённага
ýнітарнага прадпрыемства «Астравецкі саýгас «Падольскі»

Раённае ýнітарнае прадпрыемства «Астравецкі саýгас «Падольскі» (далей –РУП «Астравецкі саýгас «Падольскі») знаходзіцца ý паýднёва-усходняй частцы Астравецкага раёна. Цэнтральная сядзіба знаходзіцца ý аграгарадку Рытань у 35 кіламетрах ад раённага цэнтра і ý 40 км ад чыгуначнай станцыі.
Агульная зямельная плошча РУП «Астравецкі саýгас «Падольскі» складае 9082 гектары.  З іх сельскагаспадарчых угоддзяý 7958 гектараý, у тым ліку 5666 гектараý раллі, 2292 гектары лугавых угоддзяý. Бал урадлівасці сельгасугоддзяý складае 26,8, раллі – 29,3.
Сярэдняспісавая колькасць працоýных  за 2017 год склала 280 чалавек.
Асноýныя кірункі сельскагаспадарчай вытворчасці: вытворчасць  і рэалізацыя жывёлагадоýчай прадукцыі (малако, мяса) і раслінаводчай прадукцыі (зерне, рапс, цукровыя буракі).
Валавы збор зерневых і зернебабовых культур за 2017 год склаý 6,2 тыс. тон (ураджайнасць – 25,2 ц/га), алеенасення рапсу – 687 тон (ураджайнасць – 13,7 ц/га), цукровых буракоý – 10,0 тыс. тон (ураджайнасць – 401 ц/га). Валавы надой малака склаý 7,4 тыс. тоны, удой на карову – 4678 кг, валавая прывага БРЖ – 511 тон, сярэднесутачная прывага – 473 грамы.
РУП «Астравецкі саýгас «Падольскі» мае 2 рамонтных майстэрні (аг.  Падольцы, аг. Рытань), 3 зернесклады, 7 жывелагадоýчых аб’ектаý, у тым ліку 2 малочна-таварных комплексы (аг.  Падольцы, аг. Рытань).
Пагалоýе буйной рагатай жывёлы ýсіх узростаý на 1 студзеня 2018 г. склала  4476 галоý, у тым ліку кароý 1577 галоý.
Гаспадарка мае ý наяýнасці 46 трактароý, 10 збожжазбіральных i 6 корманарыхтоýчых камбайнаý.
На тэрыторыі РУП «Астравецкі саýгас «Падольскі» знаходзяцца аб’екты сацыяльнай сферы: 3 дамы культуры на 655 месцаý,  3 бібліятэкі, 3 сярэднія школы (у тым ліку яслі-садок на 450 месцаý), 2  фельчарска-акушэрскія пункты, 1 амбулаторыя, 3 аддзяленні сувязі, 1 аддзяленне ААБ «Беларусбанк», 2 грамадскія лазні, 10 крамаý.
.
Платаздольнасць прадпрыемства характарызуецца наступнымі паказчыкамі:
каэфіцыент бягучай ліквіднасці, што характарызуе агульную забяспечанасць суб’екта гаспадарання кароткатэрміновымі актывамі для пагашэння кароткатэрміновых абавязанняý на 01.01.2018 г. – 0,74;
каэфіцыент забяспечаннасці ýласнымі сродкамі, што характарызуе наяýнасць у суб’екта гаспадарання ýласных звароткавых сродкаý, патрэбных для яго фінансавай устойлівасці на 01.01.2018 г. – мінус 0,36;
каэфіцыент забяспечанасці абавязанняý актывамі, што характарызуе здольнасць суб’екта гаспадарання разлічвацца па сваіх абавязках на 01.01.2018 г. – 0,48.
За перыяд студзень-сакавік 2018 года гаспадаркай выраблена 1756 тон малака, надой на карову склаý 1117 кг. Рэалізавана малака ý заліковай вазе 1598 тон, у тым ліку вышэйшым гатункам і гатункам «Экстра» – 93,2%, тлустасць малака – 3,86%. Сярэдняя цана рэалізацыі 1 тоны малака ý заліковай вазе – 614 рублёý. Атрымана прыбытку ад рэалізацыі малака 212 тысяч рублёý, узровень рэнтабельнасці малака – 27,6 %. Выдаткі працы  на 1 цэнтнер малака знізіліся і склалі 2,45 чал.-час.    
За перыяд студзень-сакавік 2018 года прадукцыя вырошчвання буйной рагатай жывёлы склалала 106 тонн. Сярэднесутачнае прыбаýленне буйной рагатай жывёлы склала 382 грама. Пагалоýе буйной рагатай жывёлы (без заліку кароý) склала 2800 галоý.
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг за першы квартал 2018 года склала 1309 тысяч рублёý. Прыбытак ад рэалізацыі – 66 тысяч рублёý (за аналагічны перыяд 2017 года – 13 тысяч рублёý), рэнтабельнасць продажаý – 5,0 %.
Сярэднеспісавая колькасць работнікаý за  студзень-сакавік 2018 года саставіла 265 чалавек, сярэднемесячная заработная плата – 366,7 рублёý, , выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг на аднаго сяреднеспісавага работніка – 4,9 тысяч рублёý, каэфіцыент суадносін темпаý росту выручкі на аднаго работніка і темпаý росту сярэднемесячнай заработнай платы – 1,07, удзельная вага фонду заработнай платы (з адлічэннямі  ý ФСАН) ý выручцы – 30,6 %.

Назва гаспадаркі

Адрас

Прозвішча,
Iмя,
Iмя па бацьку кіраýніка гаспадаркі

нумары тэлефонаý

кіраýнік

дыспетчар

факс

Дзяржаýнае прадпрыемства «Гудагай»

231235
аг. Малі

Садоýскі Эдуард Iванaвiч

35-3-42

35-3-86

35-3-43

Дзяржаýнае прадпрыемства «Варняны»

231220
аг.Варняны

выконваючы абавязкi дырэктара Яромiч Вячаслаý Фёдаравiч

72-5-27

71-7-34

71-5-66

Дзяржаýнае прадпрыемства «Гервяты»

231213
аг. Гервяты

Жданаý
Iгар Уладзiмiравiч

72-9-82

73-6-91

73-5-98

 Дзяржаýнае прадпрыемства «Мiхалiшкi»

231230
аг.
Мiхалiшкi

Чаплiнскi Аляксандр Iванавiч

75-8-45

75-8-47

75-8-40

РУП
«Астравецкi саýгас
«Падольскi»

231233
аг. Рытань

Кірпа Дзяніс Валер'евіч

36-1-75

79-4-85

79-4-86