Галоўная / Культура / Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў"

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў"

 ДУА "Астравецкая дзіцячая школа  мастацтваў"

Адрас: 231201, Гродзенская вобласць, г. Астравец, вул. Кастрычніцкая,13.
Адрс электроннай пошты: dshm_astravets@tut.by
Сайт ДУА«Астравецкая ДШМ»dshi-astravets.schools.by.
Тэлефон/факс (прыёмная): +375 (1591) 7-03-42.

Дырэктар  – Арлоўская Марына Іванаўна, тэл. +375 (1591) 7-05-77;
Прыём грамадзян па асабістых пытаннях: аўторак з 8.30 па 13.00.
 

Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце – 
Гульбіцкая Вольга Пятроўна

ДУА “Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў” аб’ядноўвае ў сабе базавую школу і 4 філіялы:

   - Варнянскі філіял
В.а.з заведуючай – Кіб Марына Вітальеўна, тэл. +375(1591) 7 -94 -15 

   - Гервяцкі філіял
В.а.заведуючай – Субач Алена Анатольеўна, тэл. +375 (1591) 7 -43 -29 

   - Кямелішскі філіял
Заведуючая– Кулевіч Алена Браніславаўна, тэл. +375 (1591) 3-31-89 

   - Міхалішскі філіял
Заведуючая – Макшыцкая Святлана Вітольдаўна, тэл. +375 (29) 776 – 81 – 07

Дзейнасць школы мастацтваў накіравана на найбольш поўнае развіццё здольнасцей і інтэлектуальна – творчага патэнцыялу асобы, навучанне і выхаванне таленавітых дзяцей і моладзі, прафесійную арыентацыю 

  








Дзеці праходзяць навучанне  па трох накірунках дзейнасці

  • музычнае: інструментальнае аддзяленне (фартэпіяна, скрыпка, цымбалы, домра, гітара, баян, акардэон, духавыя і ўдарныя  інструменты) і харавое аддзяленне;
  • харэаграфічнае;
  • мастацкае.

 Заняткі з дзецьмі праводзяць  46 высокакваліфікаваных спецыялістаў (настаўнікі і канцартмайстры), 30 з якіх маюць вышэйшую і першую педагагічныя катэгорыі.

 На базе ДУА “Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў” дзейнічаюць дванаццаць калектываў, з іх чатыры маюць ганаровае найменне :

  •  узорны дзіцячы духавы аркестр (кіраўнік Сапега У.М.).
  •  узорны дзіцячы хор «Ветразь» (кіраўнік Баршэвіч А.Я.)
  •  народны ансамбль народных інструментаў настаўнікаў школы «Скарбніца» (кіраўнік Шарэйка Н.П.)
 узорны ансамбль народнай песні «Міхалінка»













  ДУА “Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў” вядзе актыўную дзейнасць. Кожны год праводзяцца традыцыйныя справаздачныя канцэрты “Навагодні калейдаскоп” і “Вясеннія сустрэчы”, бацькоўскія сходы з канцэртамі, мерапрыемствы, прымеркаваныя да юбілеяў розных кампазітараў, музычныя сустрэчы, лекцыі “У свеце музыкі”. Рэгулярна запрашаюцца знакамітыя музыканты, салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі і Гродзенскай абласной філармоніі.















 Штогод з 2012 года ў ДУА “Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў” праводзіцца адкрыты рэгіянальны фестываль “Вокальная капель”.

 З 2020 года ў школе мастацтваў стартаваў І адкрыты дзіцяча-юнацкі мастацкі конкурс “Намалюй гэты свет!”, які запрашае для ўдзелу дзяцей з усіх абласцей Рэспублікі Беларусь і з краін бліжняга і далекага замежжа.
Усіх, хто жадае спасцігнуць свет мастацтва і праявіць сябе ў творчасці, запрашае Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў.

Час работы прыёмнай камісіі:

Панядзелак-пятніца: 08.00 – 17.00 (перапынак: 13.00 – 14.00)