Версія для друку
Памер
+
Друк

Як не разбіцца на горцы – падказвае траўматолаг

Документ без названия

Як аматарам зімніх забаў весела правесці час на горцы, разагнаць санкі да хуткасці ветру і не трапіць на бальнічны ложак, расказвае траўматолаг Астравецкай ЦРБ Сяргей Вырвіч: 

225.jpg

– Асноўная хваля зваротаў з траў­мамі, атрыманымі падчас катання з горкі, прыпала на канец снежня. Сярод нашых па­цыентаў не толькі дзеці, хоць яны і атрымліваюць падобныя траўмы нашмат часцей, але і дарослыя. Аматары катання на санках, цюбінгах і іншых сродках атрымання «горачнага» экстрыму звяртаюцца за дапамогай з сіняка­мі, драпінамі, пераломамі касцей, чэрапна-маз­гавымі траў­­ма­мі.

Падчас прыёму траўміра­ваных дзяцей часта высвятляецца, што былі яны на горцы без нагляду дарослых, а ў некаторых выпадках бацькі нават не ведалі, дзе бавіць вольны час іх дзіця. 

Любыя прыстасаванні для катання – санкі, лядзянкі, цюбінгі – бяспечныя, калі быць уважлівым і ведаць, як імі карыстацца. Перад тым як уручыць сыну або дачцэ санкі, праверце, ці няма на іх завостраных вуглоў, штыроў або абламаных дошчачак. Купілі дзіцяці лыжы – перад кожным «выгулам» праверце на іх мацаванне абутку. Катанню на цюбінгу таксама трэба вучыцца: як сесці, як «руліць»… 

888.jpg

Калі ж «прызямленне» аказалася жорсткім – на хвасцец – і вы адчулі боль у спіне, то абавязкова звярніцеся да ўрача. А вось прыкметы чэрапна-мазгавой траўмы могуць праявіцца нашмат пазней. Да іх адносяцца страта свядомасці, галавакружэнне і ваніта, галаўныя болі. Расцяжэнне і разрывы звязак нават вопытны ўрач не зможа вызначыць «на вока», тым больш не зробіць гэтага сам пацыент. Аднак і гэта траўма, як і пералом, патрабуе лангеты. Калі гэтага не зрабіць, наступствы могуць быць сур’ёзнымі.

Да слова, да зімовых траўм можна аднесці і абмаражэнні, ад якіх часцей за ўсё пакутуюць дзеці. Абмарозіцца можна не толькі пры мі­нусавых тэмпературах, але і пры +3-4, асабліва калі ў дзяцей прамоклі рукавіцы і абутак. Час іх знаходжання на вуліцы таксама трэба абмяжоўваць: гадзіну пагулялі – паўгадзінкі пагрэліся дома. 

РАІМ
*Адказна аднясіцеся да любога спуску на любым відзе «транспарту».
*Выбірайце спадзістыя горкі.
*Апранайце аб’ёмнае адзенне – да прыкладу, камбінезон.
* Абутак павінен быць зручным, вы­сокім, цёплым, з тоўстай падэшвай і тугой шнуроўкай.
* Галаўны ўбор засцеражэ галаву ад магчымых удараў.
* Не астаўляйце дзяцей на горках без дагляду, вучыце іх пазбягаць бяспекі і бачыць перашкоды.
* Падстрахоўвайце дзяцей на ні­жэй­шай кропцы спуску, зарання пра­вярайце адсутнасць там камянёў, слупоў або вадаёма. 

25 чалавек звярнулася за дапамогай у раённую паліклініку з траўма­мі рознай ступені цяжкасці, якія яны атрымалі падчас катання з горкі. Зафіксаваны 2 выпадкі пералому ў дзяцей вялікіх галёначных касцей. 


Текст: Ольга Хотянович
 
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://ostrovets.grodno-region.by/by/actual-by/view/jak-ne-razbitstsa-na-gortsy-padkazvae-traumatolag-13396/

© Астравецкі раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА