Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў"

 ДУА "Астравецкая дзіцячая школа  мастацтваў"

Адрас: 231201, Гродзенская вобласць, г. Астравец, вул. Кастрычніцкая,13.
Адрс электроннай пошты: dshm_astravets@tut.by
Сайт ДУА«Астравецкая ДШМ»dshi-astravets.schools.by.
Тэлефон/факс (прыёмная): +375 (1591) 7-03-42.

Дырэктар  – Арлоўская Марына Іванаўна, тэл. +375 (1591) 7-05-77;
Прыём грамадзян па асабістых пытаннях: аўторак з 8.30 па 13.00.
 

Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце – 
Гульбіцкая Вольга Пятроўна

ДУА “Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў” аб’ядноўвае ў сабе базавую школу і 4 філіялы:

   - Варнянскі філіял
В.а.з заведуючай – Кіб Марына Вітальеўна, тэл. +375(1591) 7 -94 -15 

   - Гервяцкі філіял
В.а.заведуючай – Субач Алена Анатольеўна, тэл. +375 (1591) 7 -43 -29 

   - Кямелішскі філіял
Заведуючая– Кулевіч Алена Браніславаўна, тэл. +375 (1591) 3-31-89 

   - Міхалішскі філіял
Заведуючая – Макшыцкая Святлана Вітольдаўна, тэл. +375 (29) 776 – 81 – 07

Дзейнасць школы мастацтваў накіравана на найбольш поўнае развіццё здольнасцей і інтэлектуальна – творчага патэнцыялу асобы, навучанне і выхаванне таленавітых дзяцей і моладзі, прафесійную арыентацыю 

  








Дзеці праходзяць навучанне  па трох накірунках дзейнасці

 Заняткі з дзецьмі праводзяць  46 высокакваліфікаваных спецыялістаў (настаўнікі і канцартмайстры), 30 з якіх маюць вышэйшую і першую педагагічныя катэгорыі.

 На базе ДУА “Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў” дзейнічаюць дванаццаць калектываў, з іх чатыры маюць ганаровае найменне :

 узорны ансамбль народнай песні «Міхалінка»













  ДУА “Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў” вядзе актыўную дзейнасць. Кожны год праводзяцца традыцыйныя справаздачныя канцэрты “Навагодні калейдаскоп” і “Вясеннія сустрэчы”, бацькоўскія сходы з канцэртамі, мерапрыемствы, прымеркаваныя да юбілеяў розных кампазітараў, музычныя сустрэчы, лекцыі “У свеце музыкі”. Рэгулярна запрашаюцца знакамітыя музыканты, салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі і Гродзенскай абласной філармоніі.















 Штогод з 2012 года ў ДУА “Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў” праводзіцца адкрыты рэгіянальны фестываль “Вокальная капель”.

 З 2020 года ў школе мастацтваў стартаваў І адкрыты дзіцяча-юнацкі мастацкі конкурс “Намалюй гэты свет!”, які запрашае для ўдзелу дзяцей з усіх абласцей Рэспублікі Беларусь і з краін бліжняга і далекага замежжа.
Усіх, хто жадае спасцігнуць свет мастацтва і праявіць сябе ў творчасці, запрашае Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў.

Час работы прыёмнай камісіі:

Панядзелак-пятніца: 08.00 – 17.00 (перапынак: 13.00 – 14.00) 

© Астравецкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.