Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231201, г. Островец,
ул. К.Маркса, 2
Электронная почта:
ostrovrec@mail.grodno.by
Телефон: (8-015-91)-7-52-01
Факс: (8-015-91)-7-52-38

12 февраля 2018

Делегаты Островетчины поделились впечатлениями от участия в праздничной церемонии чествования лучших работников АПК Беларуси

У пятніцу, 9 лютага, святочная цырымонія ўзнагароджвання работнікаў-перадавікоў аграпрамысловага комплекса сабрала ў Мінску лепшых жывёлаводаў, аператараў машыннага даення, свінаводаў, вадзіцеляў, трактарыстаў-машыністаў усёй рэспублікі. З рук Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі дзяржаўныя ўзнагароды атрымалі 63 прадстаўнікі сельскагаспадарчай галіны краіны, у тым ліку – 9 працаўнікоў Гродзеншчыны.

На рэспубліканскім свяце працаўнікоў вёскі Астравеччыну прадстаўлялі начальнік МТК “Германішкі” КСУП “Гудагай” Галіна Аляксандраўна Карвэцкая і трактарыст-машыніст КСУП “Гервяты” Анджэй Мар’янавіч Ясевіч, які, да слова, летась стаў лепшым аратым раёна.

У тэлефоннай размове мы папрасілі дэлегатаў падзяліцца ўражаннямі ад удзелу ў святочнай цырымоніі.

Галіна Аляксандраўна КАРВЭЦКАЯ, начальнік МТК “Германішкі” КСУП “Гудагай”:
– Вельмі ўсцешана, што гонар прадстаўляць Астравецкі раён і КСУП “Гудагай” выпаў мне. Лічу, што гэта заслуга ўсёй нашай гаспадаркі, дырэктара і калектыва работнікаў комплекса: за кожнай намалочанай падчас жніва тонай, за кожным здадзеным на перапрацоўчыя прадпрыемствы кілаграмам малака стаяць людзі – працавітыя і адказныя.
Мяне і зараз перапаўняюць эмоцыі. Не кожны дзень і не кожнаму выпадае магчымасць бачыць і чуць Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку.
Мне вельмі спадабалася выступленне кіраўніка краіны. Хочацца, каб наша моладзь у пошуках лепшага жыцця не выязджала ў горад, а заставалася на Радзіме і тым самым прыносіла плён, каб вёскі не выміралі, а, наадварот, адраджаліся, каб у кожнай вясковай хаце гучаў дзіцячы смех.
Сімвалічна, што гэты год аб’яўлены Годам малой радзімы. Верыцца, што 2018-ты ў пэўнай ступені стане пераломным: і сучасныя, адукаваныя маладыя людзі пасля вучобы ва ўніверсітэтах і каледжах будуць вяртацца назад на радзіму.
Прыемным дапаўненнем урачыстай цырымоніі стаў канцэрт з удзелам айчынных і замежных зорак эстрады.

Анджэй Мар’янавіч ЯСЕВІЧ, трактарыст-машыніст КСУП “Гервяты”:
– Навіна пра тое, што буду ўдзельнічаць у рэспубліканскай цырымоніі ўзнагароджвання лепшых работнікаў сельскай гаспадаркі краіны прыемна здзівіла мяне. Радасна, што кіраўніцтва вобласці, раёна і гаспадаркі даверылі мне ганаровую місію прадстаўляць Астравеччыну на рэспубліканскім узроўні.
Прыемна, што Аляксандр Рыгоравіч столькі ўвагі надае сельскай гаспадарцы і яго працаўнікам. У межах рэспубліканскай праграмы некалькі гадоў назад нашы Гервяты папрыгажэлі: былі добраўпарадкаваны многія сацыяльныя аб’екты, маладыя сем’і атрымалі сучаснае жыллё з усімі выгодамі, а сама вёска стала аграгарадком. Наколькі я зразумеў з выступлення кіраўніка дзяржавы, адраджэнне вёскі працягнецца і далей – а гэта не можа не радаваць.
Хоць для Астравецкага раёна і КСУП “Гервяты” мінулы год не стаў рэкордным у намалоце збожжа, прыемна, што Прэзідэнт выказаў падзяку лідарам года па зборы збожжавых, у тым ліку і асобным гаспадаркам Гродзеншчыны.

Тэкст: Алена Гануліч