Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231201, г. Островец,
ул. К.Маркса, 2
Электронная почта:
ostrovrec@mail.grodno.by
Телефон: (8-015-91)-7-52-01
Факс: (8-015-91)-7-52-38

11 июня 2018

Медалистов и победителей олимпиад чествовали в Островецком райисполкоме

Документ без названия Адораных  і таленавітых школьнікаў, іх бацькоў і настаўнікаў сустракалі на мінулым тыдні ў райвыканкаме – тут прайшло мерапрыемства па ўшанаванні моладзі, якая дасягнула поспехаў у вучобе і алімпіядным руху,  і іх трэнераў.
Традыцыйнае мерапрыемства штогод збірае ў раённым выканаўчым камітэце школьнікаў, якімі ганарацца бацькі і педагогі,  якія прынеслі славу не толькі сваім навучальным установам, але і ўсяму раёну.
–  Калі ёсць такія таленавітыя дзеці, можна быць спакойным за будучыню нашай малой радзімы і ўсёй краіны ўвогуле. Упэўнены, што вы зможаце дасягнуць поспехаў у любых справах і павесці за сабой іншых. На вас ускладваюцца вялікія надзеі і спадзяванні, таму працягвайце радаваць поспехамі і дасягненнямі сваіх педагогаў і  бацькоў, –  павіншаваў “залатую” моладзь Астравеччыны старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Яраслававіч Шалудзін.
Цёплыя словы падзякі і віншаванні старшыня райвыканкама адрасаваў бацькам і настаўнікам, якія знайшлі шлях да сваіх вучняў і разбудзілі ў іх прагу да ведаў і пазнання.
Падчас урачыстага мерапрыемства Ігар Яраслававіч Шалудзін уручыў медалістам,  пераможцам і прызерам алімпіяд прэміі раённага выканаўчага камітэта.
У сістэму адукацыі раёна ўкладваюцца немалыя грашовыя сродкі: штогод у горадзе адкрываюцца новыя дзіцячыя садкі, тры гады гады назад гарадскіх вучняў гасцінна сустрэла новая школа, у хуткім часе пачнецца будаўніцтва яшчэ адной сярэдняй установы. Ды і тым навучальным установам, якія былі ўзведзены не адзін дзясятак гадоў назад,  надаецца вялікая ўвага: праходзяць капітальныя і цякучыя рамонты, набываецца новае абсталяванняе, умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база.
У намесніка старшыні райвыканкама Віктара Збігневіча Свілы падчас форуму таксама была пачэсная місія: ён уручыў прэміі райвыканкама настаўнікам, якія падрыхтавалі пераможцаў і прызёраў абласнога і заключнага этапаў  рэспубліканскай алімпіяды.
Не засталіся ўбаку ад віншаванняў педагогі, бацькі і школьнікі. Ад імя “залатой” моладзі Астравеччыны словы ўдзячнасці настаўнікам, бацькам і прадстаўнікам улады выказалі Дзмітрый Крупнік і Яна Кавалеўская – усе свае дасягненні і перамогі адораныя школьнікі прысвяцілі роднаму гораду.

Тэкст: Алена Ярашэвіч