Главная / Новости / Новости района
21.02.2020

Патриоты Островетчины пели про главное


Раённы конкурс патрыятычнай песні «Сэрца зямлі маёй», прысвечаны 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, прайшоў у кінаканцэртнай зале «Астравец».

Удзельнікі прадставілі на суд журы 19 нумароў у дзвюх намінацыях: «Саліст-вакаліст» і «Прафесіянальныя выканаўцы».

У выніку пераможцам конкурсу сярод вакалістаў стала Сафія Юрчанка з сярэдняй школы №3. Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана Кацярына Грыдзюшка з сярэдняй школы №2, а Дыплом ІІІ ступені атрымалі тры ўдзельніцы: Ілона Калпак з Варнянскага НПК, Вольга Рабкоўская з Рытанскага НПК і Юлія Юковіч з РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі».

Сафія Юрчанка І месца.jpg

Сафія Юрчанка


Кацярына Грыдзюшка ІІ месца.jpg

Кацярына Градзюшка


Ілона Калпак ІІІ месца.jpg

Ілона Калпак


Сярод прафесійных выканаўцаў Дыпломам І ступені ўзнагароджана Анастасія Козар з Цэнтра культуры і народнай творчасці, Дыплом ІІ ступені атрымала Анастасія Ляховіч з Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, а Дыплом ІІІ ступені – Ганна Вайцяхоўская з дзіцячай школы мастацтваў.

Анастасія Козар І месца.jpg

Анастасія Козар


Анастасія Ляховіч ІІ месца.jpg

Анастасія Ляховіч


  

Больш падрабязна аб тым, як праходзіў конкурс, чытайце ў бліжэйшым нумары «АП».



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: Марина Мацкевич
Фото: Марина Мацкевич