Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231201, г. Островец,
ул. К.Маркса, 2
Электронная почта:
ostrovrec@mail.grodno.by
Телефон: (8-015-91)-7-52-01
Факс: (8-015-91)-7-52-38

29 июля 2020

Первые комбайнеры-тысячники - Евгений Грабовский и Александр Ермакович из КСУП "Гудогай"


З першых дзён масавага жніва хлебаробы КСУП “Гудагай” занялі лідарства ў многіх пазіцыях жніўнага спаборніцтва, якое штогод ладзіць Астравецкі райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Нагадаю, два звяны аператараў зернесушыльных установак КСУП “Гудагай” ужо пераадолелі двухтысячны рубеж. А сёння сталі вядомы прозвішчы камбайнераў, якія першымі ў раёне намалацілі тысячу тон збожжа, – гэта гудагайскі экіпаж у складзе Яўгена Грабоўскага і Аляксандра Ермаковіча.
На камбайне айчыннай вытворчасці КЗС-1218 хлебаробы працуюць разам чацвёрты сезон. Некалькі гадоў запар яны першымі сярод камбайнераў КСУП “Гудагай” запісвалі на свой рахунах доўгачаканую тысячу. Сёлета да перамогі ў раённым спаборніцтве хлебаробы ішлі мэтанакіравана, нават паломка камбайна, калі да тысячы не хапала некалькі дзясяткаў тон, не перашкодзіла ўзняцца на жніўны п’едэстал. Пасля абеду ў аўторак, 28 ліпеня, у тандэма Грабоўскі-Ермаковіч была тысяча!

IMG_7528.JPG

Павіншаваць камбайнераў з выдатным вынікам прама ў поле прыехалі прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта, Савета дэпутатаў і КСУП “Гудагай”, лідары прафсаюза аграрыяў і гаспадаркі. Песні хлебаробам падарылі артысты раённай культуры.

IMG_7565.JPG

Лепшым камбайнерам песні ад раённых артыстаў

– Намалочаная вамі тысяча тон збожжа – адзін з першых значных вынікаў сёлетняй уборачнай кампаніі, – адзначыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Шалудзін. – Жадаю вам здароўя і без страт і паломак дайсці да фініша жніва.

IMG_7627.JPG

Першых тысячнікаў жніва віншуе старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін

Ігар Яраслававіч таксама акцэнтаваў увагу на тым, што сярод 7 камбайнерскіх экіпажаў, якія на сёння пераадолелі рубеж у 500 тон, 5 – гудагайскія.

Першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Карніла, віншуючы хлебаробаў з перамогай у жніўным спаборніцтве, пажадаў ім намалаціць 2 тысячы тон збожжа.

Цёплыя словы камбайнерам адрасавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула і дырэктар КСУП “Гудагай” Эдуард Садоўскі, якія з грашовымі прэміямі, падарункамі, кветкамі і дыпломамі прыехалі павіншаваць камбайнераў.

IMG_7582.JPG

Хлебаробы прымаюць віншаванні ад раённага Савета дэпутатаў

IMG_7595.JPG

Дырэктар КСУП “Гудагай” Эдуард Садоўскі

Па ўмовах жніўнага спаборніцтва галоўны аграном гаспадаркі, у якой камбайнеры першымі ў раёне намалацілі тысячу тон зерня, таксама становіцца пераможцам жніва – падарунак і дыплом атрымаў Андрэй Ненартовіч.

IMG_7559.JPG

Старшыня раённага савета дэпутатаў Ірына Тальчук і галоўны аграном КСУП “Гудагай” Андрэй Ненартовіч


IMG_7612.JPG

Без падарунка не застаўся і галоўны тэхнолаг гудагайскіх ніў Андрэй Ненартовіч

Віншуем хлебаробаў з выдатным вынікам!


Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.