Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231201, г. Островец,
ул. К.Маркса, 2
Электронная почта:
ostrovrec@mail.grodno.by
Телефон: (8-015-91)-7-52-01
Факс: (8-015-91)-7-52-38

12 декабря 2018

Стать Дедом Морозом так просто...

Документ без названия

Стаць Дзедам Марозам так проста…

Каляды і Новы год – час, калі нават самыя нерэальныя мары і жаданні  ажыццяўляюцца. Вядома, калі гэтаму дапамогуць неабыякавыя людзі, якія могуць і хочуць падтрымаць тых, каму патрэбна дапамога.

 Штогод рэдакцыя газеты сумесна з раённымі арганізацыямі “Беларускі саюз жанчын” і “Беларускі дзіцячы фонд” праводзяць акцыю “Ёлка жаданняў”– дзеці, якія знаходзяцца ў Варнянскім дзіцячым сацыяльным прытулку, пішуць пісьмы Дзеду Марозу, а дарослыя ўсяляк дапамагаюць белабародаму чараўніку ажыццявіць іх жаданні.

 Сёлета калядныя і навагоднія святы ў прытулку будуць сустракаць чацвёра дзяцей – два хлопчыкі і дзве дзяўчынкі.  І ў кожнага з іх ёсць запаветная мара, якой ён падзяліўся з Дзедам Марозам.

Эрыка (7 гадоў), Макар (6 гадоў), Сяргей (5 гадоў)

 У мінулым годзе Эрыка, Макар і Сяргей Каляды і Новы год таксама адзначалі ў прытулку. Так сталася, што і сёлета святы яны зноў правядуць не дома, а ў далечыні ад сям’і.

Эрыка, як сапраўдная дзяўчынка, любіць усё прыгожае і марыць навучыцца рабіць прыгожыя прычоскі. Для гэтага дзяўчынцы патрэбны банцікі, гумкі і заколкі для валасоў. А яшчэ яна марыць пра прыгожую ляльку і цацачную гітару.

Яе малодшы брацік Макар таксама з нецярпеннем чакае навагодняе свята і марыць пра робата на пульце кіравання і прыгожую машынку.

Самы маленькі з гэтай сям’і – Сяргей – таксама чакае выканання сваіх жаданняў. Хлопчык верыць, што Дзед Мароз прынясе яму цукеркі, торт і фрукты, а таксама машынку на пульце, пазлы, фламастары і альбом.

Сняжана (13 гадоў)

Сняжана ў прытулку – самая дарослая. Дзяўчынка  вучыцца ў 7 класе, але, як і ўсе, верыць у цуды..

Сняжана  вельмі сумуе па  маме і тату і марыць хутчэй вярнуцца дамоў. Але калі гэта Дзед Мароз выканаць не ў стане – усё ж і чараўнікі не на ўсе цуды здольны, то хацела б атрымаць  мабільны тэлефон, каб у любы момант можна было патэлефанаваць маме, а яшчэ –  прыгожыя шапку і шарф, зімовыя боцікі і куртку.

Ажыццявіць гэтыя простыя жаданні дзяцей Дзеду Марозу пад сілу – вядома, калі яму дапаможам мы з вамі. Адгукніцеся на дзіцячыя пісьмы, прынясіце свае ахвяраванні або падарункі для дзяцей, якія зараз знаходзяцца ў дзіцячым сацыяльным прытулку,  у рэдакцыю раённай газеты (вуліца Энгельса, 2“А”) ці ў раённую арганізацыю “Беларускі саюз жанчын” (раённы выканаўчы камітэт, 2 паверх, Наталля Баніцэвіч) – і адчуйце сябе добрымі чараўнікамі.

 Бо рабіць цуды на самой справе так проста, асабліва ў гэтыя чароўныя пераднавагоднія дні – варта толькі вылезці з закаваўшага мноства добрых людзей тоўстага панцыру пад назвай “гэта мяне не тычыцца”. І адчуць ні з чым непараўнальную радасць ад шчаслівай усмешкі дзіцяці, якому давядзецца Новы год сустракаць не з сям’ёй, а ў казённым доме.

Текст: Елена Ярошевич
Фото: Елена Ярошевич