Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231201, г. Островец,
ул. К.Маркса, 2
Электронная почта:
ostrovrec@mail.grodno.by
Телефон: (8-015-91)-7-52-01
Факс: (8-015-91)-7-52-38

13 декабря 2018

Учителя и ученики Ворнянского УПК стали дипломантами республиканского конкурса

Документ без названия <

Вучні і настаўнікі Варнянскага НПК сталі дыпламантамі рэспубліканскага конкурсу метадычных і творчых работ з міжнародным удзелам “Здаровы лад жыцця вачыма розных пакаленняў”.

Ініцыятарам конкурсу і старшынёй яго аргкамітэта стала дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Наталля Пац. Сёлета конкурс аб’яднаў людзей розных пакаленняў з Беларусі і замежных краін. Сярод фіналістаў былі і астраўчане.

– З задавальненнем паўдзельнічалі ў гэтым конкурсе, – расказала дырэктар Варнянскага НПК Алена Юркойць. – Прадэманстраваць нам было што. Здароваму ладу жыцця ў школе надаецца асаблівая ўвага: праводзяцца спаборніцтвы, акцыі, флэшмобы, інфармацыйныя мерапрыемствы.

Работа варнянскіх школьнікаў і настаўнікаў была высока ацэнена рэспубліканскім журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Беларускага дзіцячага фонда і вядомы беларускі выканаўца Георгій Калдун.

Дыпломам фіналіста ў намінацыі “Лепшае фота” адзначаны дзевяцікласнік Мікіта Русецкі. Настаўніца пачатковых класаў Аксана Багушэвіч і інжынер-праграміст Ганна Праўлуцкая сталі ўладальнікамі Дыплома ІІІ ступені ў намінацыі “Лепшы відэаролік”.

Текст: Елена Ярошевич
Фото: з архіва Варнянскага НПК