Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі
раённы
выканаўчы
камітэт

Гісторыя

Гісторыя Астравецкага раёна

9 – 5-я тыс. да н. э. – Эпоха мезаліту, пачатак засялення тэрыторыі Астравецкага раёна.
4 – 3-е тыс. н. э. – Помнікі культуры неаліту на тэрыторыі раёна.
7 стагоддзе да н. э. – 4 стагоддзе н. э. – Тэрыторыя раёна ўвайшла ў арэол культуры керамікі.
Канец 14 – 15 стагоддзі – Першыя дакументальныя весткі пра селішчы на Астравеччыне: Быстрыца (1390), Варняны (1391), Свіраны (1454), Дубнікі і Трокенікі (1462), Астравец і Альгіняны (1468), Гервяты і Гальчуны (1484).
1390 г. – Заснаванне касцёла ў д. Быстрыца.
1468 г. – Першае ўпамінанне назвы Астравец у дакуменце, у якім уладальнік Гераненаў Юры Гаштальд адпісаў касцёлу Дзевы Марыі і Ўсіх Святых у Астраўцы дзве меры мёду са свайго маёнтка.
1542 г. – Пасля смерці Стася Гаштальда Астравец перайшоў у валоданне караля Жыгімонта II Аўгуста.
1546 г. – Кароль Жыгімонт II Аўгуст падарыў Астравец разам з прыналежнымі да яго фальваркамі Ярашу (Гераніму) Карыцкаму.
1547 г. – Упамінанне каралеўскага двара Быстрыца – як горада (месца)
Сярэдзіна 16 ст. Распаўсюджванне пратэстантызму ў Вялікім княстве Літоўскім, у тым ліку і на Астравеччыне.
Канец 16 ст. – Стараста Лідскі Ян Абрамовіч у сваім маёнтку Варняны пабудаваў кальвінісцкі сабор, а пры ім шпіталь і школу.
1600 г. – Маёнтак Астравец з прыналежнымі яму фальваркамі і вёскамі на 185 гадоў робіцца ўласнасцю аднаго са старажытных родаў Вялікага княства Літоўскага – Корсакаў.
2-я палова 17 ст. – Кароль аддаў Быстрыцкае староства Цыпрыяну Паўлу Бжастоўскаму ў пажыццёвае валоданне.
1653 г. – Цыпрыян Павел Бжастоўскі заснаваў у Міхалішках касцёл аўгусцінаў. Помнік архітэктуры барока.
1777 г. – Адкрыццё першай школы ў Астраўцы.
1794 г. – Нацыянальна-вызваленчае паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. З сярэдзіны мая да 26 чэрвеня Астравеччына знаходзілася пад уладай паўстанцаў.
1795 г. – Трэці падзел Рэчы Паспалітай, у выніку якога Астравеччына адышла да Расійскай імперыі і падзелена паміж Віленскім, Ашмянскім і Завілейскім (Свінцянскім) паветамі Літоўскай губерніі.
1812 г. – Падчас вайны французы спалілі палац у в.Міхалішкі.
1831 г. – Астравеччына знаходзіцца ў цэнтры паўстання 1830 -1831 гг.
1854 г. 13 верасня у в. Крываносы нарадзіўся прафесар Ягелонскага ўніверсітэта, фізіёлаг, філосаф, дзяржаўны дзеяч Напалеон Міхайлавіч Цыбульскі.
1872 г. – Будаванне чыгункі Мінск – Гудагай – Вільнюс.
1875 г. – У сваім маёнтку Малі памёр першы консул Расіі ў Японіі, даследнік і  дыпламат Іосіф Гашкевіч.
1883 г. – У в. Лакцяны нарадзіўся паэт, публіцыст Ян Семашкевіч (Янка Быліна)
1890 г. – У в. Барані нарадзіўся паэт Казімір Сваяк (Кастусь Стаповіч)
1901 г., 16 лютага – У маёнтку Трокенікі нарадзіўся Мар'ян Богуш-Шышка.
1903 г. – У в. Крываносы Свянцянскага павета адкрыта школа.
1914-18 гг. – Першая сусветная вайна. Баявыя дзеянні на Астравеччыне.
1915-18 гг. – Астравец захоплены войскамі кайзераўскай Германіі.
1919 г., красавік-май – Войскі Польшчы захапілі Вільнюс і Астравеччыну.
1920 г., ліпень – Тэрыторыя Астравецкага раёны вызвалена ад польскай акупацыі.
1921-39 гг. – Астравеччына ў складзе Польшчы, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства.
1939 г., 2 кастрычніка – Пазачарговая 5-я сесія Вярхоўнай Рады СССР прыняла Закон пра ўлучэнне Заходняй Беларусі ў склад СССР і з'яднанне яе з БССР.
1940 г., 15 студзеня – Створаны Астравецкі раён у складзе Вілейскай вобласці.
1941 г., 22чэрвеня – Пачалася Вялікая Айчынная вайна. Нямецка-фашысцкія захопнікі разбамбілі навучальны аэрадром у в. Міхалішкі.
1941 г., 27 жніўня – Астравец акупавалі нямецка-фашысцкія войскі.
1944 г., май – Створаны Астравецкі падпольны райкам КП(б)Б і ЛКСМБ.
1944 г., 3 ліпеня – Партызаны брыгады ім. ЦК КП(б)Б захапілі Астравец і ўтрымвалі яго да падыходу Чырвонай Арміі.
1944 г., 6-7 ліпеня – Тэрыторыя Астравецкага раёна вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
1944 г., 09 верасня – Астравецкі раён пераходзіць у склад Маладзечанскай вобласці.
1945 г. – У Астраўцы пачалі працаваць райпрамкамбінат, лесапілка.
1947 г. – Выпусціла прадукцыю кардонная фабрыка «Альхоўка».
1958 г., 25 красавіка – Астравец атрымаў статус гарадскога пасёлка.
1960 г, 20 студзеня – Астравецкі раён пераходзіць у склад Гродзенскай вобласці.
1962 г. – Астравецкі раён падзеляны паміж Ашмянскім і Смаргонскім раёнамі.
1964 г., верасень – У Астраўцы адкрыта медынскае вучылішча (да 1970 г.).
1965 г. – Астравецкі раён адноўлены.
1975 г. – У Астраўцы адкрыты помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
1994 г. – У Астраўцы адкрыты помнік Іосіфу Гашкевічу.
1997 г, май, 2002 г., кастрычнік– У Астраўцы прайшлі 1-я і 2-я Міжнародныя Гашкевічскія чытанні.
1999 год - Адкрыты філіял №417 ААБ «Беларусбанк» у г.п.Астравец.
2001 год - У вёсцы Рымдюны адкрыты Літоўскі цэнтр культуры, адукацыі і інфармацыі.
2003 год – Адкрыта пагранічная камендатура «Гудагай»
2004 год - Выдадзена кніга «Памяць. Астравецкі раен»
2004 год - У вёсцы Варняны адкрыты дзіцячы сацыяльны прытулак
2004 год - На тэрыторыі Спондаўскай сельскага савета прайшлі «Купалаўскія вакацыі”, арганізаваныя Нацыянальным Акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы і Астравецкім райвыканкамам.
2006 год – Адкрыты новы будынак міліцыі ў г.п.Астравец.
2006 год – Прайшла навукова-асветная экспедыцыя з Благадатным агнём ад Труны Госпада.
2007 год – Адкрыты, пасля рэканструкцыі, памежны пераход «Катлоўка»
2007 год – По рацэ Вілія праведзена Беларуска-літоўская экспедыцыя «Шляхамі графа Кастуся Тышкевіча», прысвечаная 150 – годдзю экспедыцыі графа Тышкевіча.
2007 год – Праведзены Міжнародны пленэр мастакоў Беларусі і Літвы, прысвечаны 100-гадоваму юбілею мастака Льва Дабжынскага, выхадца Астравецкага раёна.
2007 год - Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 14.06.2007 гады №279 зацверджаны геральдычныя знакі гарадскога пасёлка Астравец і Астравецкага раёна
2007 год - Каранаванне цудадзейнага абраза Маткі Боскай Гудагайскай Папскімі  каронамі ў касцёле Наведанні Боскай Маткі.
2007 год - Візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнка ў Астравецкі раён.
2008 год - Адкрыта новая сучасная крама «Гермес» у г.п.Астравец.
2008 год - 540-гадоў гарадскому пасёлку Астравец.
13 сакавіка 2009 года – Астравецкі раён узнагароджаны ганаровым вымпелам Міністэрства  жыллёва-камунальнай гаспадаркі за перамогу гарадскога пасёлка Астравец у  рэспубліканскім аглядзе санітарнага стану і ўпарадкаванасці населеных  пунктаў чацвёртай катэгорыі.
20 чэрвеня 2009 года – На Астравецкай зямлі пабывала адна з найвялікіх праваслаўных рэліквій Беларусі – Стольны Крыж прападобнай Еўфрасінні Полацкай.
12 верасня 2009 года – Асвечаны новапабудаваны праваслаўны храм Святога прарока Іліі  ў в. Альхоўка.
4 кастрычніка 2009 года – Адкрыта магазін тавараў для дома «Вернісаж» у г.п. Астравец.
9 кастрычніка 2009 года – У г.п. Астравец праведзена рэспубліканскае грамадскае абмеркаванне 
папярэдняй справаздачы пра ацэнку ўплыву на навакольнае асяроддзе Беларускай АЭС.
Гісторыя раёна за 2010 год
15 студзеня 2010 года – 70-годдзе стварэння Астравецкага раёна.
19 лютага 2010 гады – 120 -годдзе з дня нараджэння Казіміра Сваяка (Кастуся Стаповіча), выхадца вёскі Барані Астравецкага раёна, вядомага беларускага паэта.
2 кастрычніка 2010 года –адкрыццё экспазіцыі «Дом Казіміра Сваяка» у вёсцы Барані.

Гісторыя раёна за 2011 год
4 мая 2011 года
Газета «Астравецкая праўда” прызнана лепшай рэгіянальнай газетай у  пытаннях асвятлення культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі сёмага Нацыянальнага конкурсу друкаваных  сродкаў масавай інфармацыі «Залатая літара».
15 верасня 2011 года
Падпісаны Ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб размяшчэнні і праектаванні атамнай электрастанцыі ў Рэспубліцы  Беларусь»  № 418, у якім адзначана, што месцам размяшчэння  збудаванняў атамнай электрастанцыі вызначаны «зямельны ўчастак  ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці».
11 кастрычніка 2011 года
ДУ «Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі» (Беларусь) і ЗАТ «Атомстройэкспарт» падпісалі кантрактнае пагадненне  аб будаўніцтве першай чаргі АЭС на тэрыторыі Беларусі (Астравецкі раён).
Гісторыя Астравецкага раёна за 2012 год
1-ая палова 2012 – у многіх СВК прыняты рашэнні пра ўзбуйненне гаспадарак, у выніку чаго на тэрыторыі раёна засталося 4 сельскагаспадарчыя вытворчыя  кааператывы: «Гудагай», «Варняны», «Гервяты», «Міхалішкі» і ўнітарнае прадпрыемства РУП «Астравецкі саўгас  «Падольскі».
28 красавіка 2012 года рашэннем Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў №154 гарадскі пасёлак Астравец Гродзенскай вобласці аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падначалення.
18 ліпеня 2012 г. у Мінску падпісаны генеральны кантракт на будаўніцтва Беларускай АЭС.
9 жніўня 2012 г. пры ўдзеле Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра  Лукашэнка адбылася цырымонія закладкі капсулы з Пасланнем  будучым пакаленням на пляцоўцы будаўніцтва АЭС.
Гісторыя Астравецкага раёна за 2013 год
26 лютага 2013 г. Гродзенскі абласны Савет дэпутатаў прыняў рашэнне  №224 «Пра некаторыя пытанні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання  Астравецкага раёна Гарадзенскай вобласці»
8 красавіка 2013 г. Астравецкім райвыканкамам прынята рашэнне №212 «Пра рэарганізацыю некаторых сельскіх выканаўчых камітэтаў  Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці», у выніку чаго на тэрыторыі  раёна стала 5 сельсаветаў: Варнянскі, Гервяцкі, Гудагайскі, Міхалішкаўскі Рытанскі.
2 лістапада 2013 г. прыступілі да асноўнага этапу будавання АЭС. У гэты дзень Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №499 «Аб будаўніцтве  Беларускай атамнай электрастанцыі».
30 снежня 2013 г. дзяржаўная ўстанова «Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі» ператворана ў РУП «Беларуская атамная электрастанцыя».
Гісторыя Астравецкага раёна за 2014 год
май 2014 г. – ва ўстановах культуры і адукацыі раёна прайшлі імпрэзы, прысвечаныя 
200-годдзю з дня нараджэння І.А. Гашкевіча (1814-1875 г.).
3 ліпеня 2014 г. – 
70-годдзе з дня вызвалення Астраўца і г.Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У г. Астравец на вуліцы Гашкевіча быў устаноўлены памятны знак.
Гісторыя Астравецкага раёна за 2015 год
Студзень 2015 г. – у Астраўцы адкрыта новая гімназія і дзіцячы сад.
Красавік 2015 г. – Астравец стаў пераможцам штогадовага рэспубліканскага агляду  санітарнага стану і ўпарадкаванасці населеных пунктаў Беларусі  за 2014 год.
май 2015 г.- у Астраўцы ўрачыста адкрыты новы будынак прадстаўніцтва «Белдзяржстраха» па Астравецкім раёне.
Жнівень 2015 г. – у Астраўцы прайшла рэгіянальная выстава-кірмаш «Паўночны вектар Гарадзеншчыны».
23 кастрычніка 2015 г. – у Астраўцы Астравецкі раённы аддзел следчага камітэта Рэспублікі  Беларусь атрымаў новы будынак.
Кастрычнік 2015 г.- у Астравецкім раёне адкрыта памежная застава «Астравецкая» паблізу в.Караняты.
Кастрычнік 2015 г. – Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнка наведаў будаўнічую  пляцоўку Беларускай АЭС.
Кастрычнік 2015 г. – у Астраўцы прайшоў рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры «Скарбы Гродзеншчыны».
29 снежня 2015 г – у Астраўцы ўрачыста адкрыты дзіцячы дом сямейнага тыпу.

Гісторыя Астравецкага раёна за 2016 год
Студзень 2016 г. - установа «Рэдакцыя газеты «Астравецкая прауда» атрымала новы  адміністрацыйны будынак.
Красавік 2016 г.- пляцоўку будаўніцтва Беларускай АЭС наведаў Генеральны дырэктар МАГАТЕ Юкія Амана.
Верасень 2016 г. –старшыня Астравецкага райвыканкама Кавалька А.Д. абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Лістапад 2016 г. – у Астраўцы адкрыта новая гасцініца «Sun Hotel».
Снежань 2016 г.- у Астравецкім раёне адкрыта памежная застава «Маладзечанская».
Снежань 2016 г. – ДЛГУ «Астравецкі лясгас» атрымаў новы адміністрацыйны будынак.
Гісторыя Астравецкага раёна за 2017 год
Сакавік 2017 г. – у Астравецкім раёне адбылося адкрыццё вайсковай часці 7434, вайскоўцы якой будуць ахоўваць першую Беларускую АЭС.
Красавік 2017 г. - дзіцячая бібліятэка атрымала новы сучасны будынак у мікрараёне №2 г. Астраўца.
Жнівень 2017 г. - у другім мікрараёне г.Астраўца адбылося адкрыццё новага дзіцячага саду
Верасень 2017 г. ‑адкрыты першы ў Беларусі цэнтр па захаванні ласасёвых рыб у Астравецкім раёне (аг. Варняны).
Лістапад 2017 г. – устаноўлены  памятны знак воінам-інтэрнацыяналістам у г.Астраўцы.
Лістапад 2017 г. - у пункце пропуску «Катлоўка» адкрыта сістэма электроннай чаргі.

Гісторыя Астравецкага раёна за 2018 год

Люты – Адкрыццё новага комплексу памежнай заставы «Астравецкая» Смаргонскай памежнай групы на тэрыторыі Астравецкага раёна.

Люты – абраны дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 28 склікання.

Чэрвень – Адкрыццё ваеннага гарадка 1146 гвардзейскага зенітнага ракетнага палка і ўручэнне Баявога сцяга.

Жнівень – выданне кнігі пра першую школу Л.А.Мартынавай «Гісторыя Астравецкай сярэдняй школы №1».

Жнівень – святкаванне 550-годдзя горада.

Жнівень – адкрыццё пажарнай аварыйна-ратавальнай станцыі ў г.Астраўцы.

Жнівень – адкрыццё фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў Астраўцы.

Верасень – 200-годдзе касцёла Святых Косма і Даміяна ў Астраўцы.