Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
02.03.2020

Астравецкі лясгас прызнаны лепшым у вобласці

Чарада перамог Астравецкага лясгаса і яго работнікаў працягваецца. Нагадаем: лепшым ляснічым Беларусі прызнаны  Аляксандр Гайса . А нядаўна стала вядома, што наша лесагаспадарчая ўстанова заняло першае месца сярод лясгасаў вобласці па выніках мінулага года. У Іўеўскім раёне прайшло пашыранае пасяджэнне Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання, на якім падвялі вынікі работы ў 2019-м і акрэслілі задачы на 2020 год. Напрыканцы калегіі ўзнагароды атрымалі пераможцы галіновага працоўнага спаборніцтва. Пераможцу вызначалі па 27 крытэрыях: аб’ёмы лесааднаўлення і лесанарыхтоўкі, узроўні заработнай платы і іншых. Найвышэйшых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця дасягнуў Астравецкі лясгас. Яго дырэктар Рыгор Долгі атрымаў Дыплом І ступені і пераходны кубак з рук генеральнага дырэктара Гродзенскага ДВЛГА Андрэя Дзівіна. Віншуем лясгас с перамогай! * Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно. Текст:  Алёна Ганулич Фото:  Светлана Фёдорова