Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навіны раёна

2 жніўня 2019

Два камбайнерскіх экіпажа намалацілі па тысячы тон

Два камбайнерскіх экіпажа намалацілі па тысячы тон

Першы дзень апошняга летняга месяца стаў адметным адразу для двух камбайнерскіх экіпажаў, якія намалацілі па тысячы тон збожжа, – Яўгена Грабоўскага і Аляксандра Ермаковіча з КСУП “Гудагай” і Дзмітрыя Шэшы і Міхаіла Козела з РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”.

Летась гудагайскія хлебаробы першымі ў сваёй гаспадарцы запісалі на свой рахунак тысячу тон збожжа. Сёлета Яўген Грабоўскі і Аляксандр Ермаковіч паўтарылі мінулагодні вынік – і ўвайшлі ў лік пяці першых “тысячнікаў” раёна.

0.jpg

Памочнік Аляксандр Ермаковіч, старшыня прафсаюзнай пярвічкі КСУП “Гудагай” Ганна Налівайка і камбайнер Яўген Грабоўскі

Некалькі гадоў запар хлебаробы РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” не маглі прабіцца ў лік пераможцаў жніўнага спаборніцтва, але сёлета гэта зрабілі Дзмітрый Шэша і Міхаіл Козел.



2.jpg

Прафсаюзныя берагіні: старшыня пярвічкі РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” Людміла Казлоўская 
і галоўны бухгалтар прафсаюза аграрыяў Марыя Станкевіч

У полі хлебаробы прымалі віншаванні і падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і прафсаюзных пярвічак гаспадарак.

IMG_4186.jpg

Вішаванні ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрыя Адулы

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич