Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навіны раёна

18 мая 2018

Гудагайскія школьнікі сталі пераможцамі інфармацыйнай кампаніі "Рэкі без фасфатаў"

Документ без названия Гудагайскія школьнікі сталі пераможцамі інфармацыйнай кампаніі «Рэкі без фасфатаў», арганізатарамі якой з’яўляліся  Цэнтр экалагічных рашэнняў і  Кааліцыя «Чыстая Балтыка».

У студзені настаўніца біялогіі і геаграфіі Гудагайскай сярэдняй школы Таццяна Станіславаўна Азацян  разам з юнымі эколагамі  з галавой акунуліся ў інфармацыйную кампанію: праводзілі анкетаванне  педагогаў і бацькоў, інфармацыйна-прапагандысцкую работу сярод насельніцтва, інспектавалі прамысловыя магазіны на наяўнасць мыючых сродкаў без фасфатаў, праводзілі акцыі,  флэшмобы, мерапрыемствы і ўрокі,  здымалі відэаролікі.

– Удзельнікамі рэспублі­канскай кампаніі стала 41 установа адукацыі з усёй краіны. Апошні яе этап прайшоў у Баранавічах – самых актыўных запрасілі на фестываль, падчас якога і былі  падведзены вынікі работы дзяцей і дарослых, –  расказала настаўніца Гудагайскай школы Таццяна Станіславаўна Азацян.

Лепшай установай па выніках усіх этапаў кампаніі была прызнана Гудагайская сярэдняя школа, якая апярэдзіла бліжэйшых сапернікаў на 85 балаў. Юныя гудагайскія эколагі і іх кіраўнік атрымалі пераможны Дыплом і былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі.


Тэкст: Алена Ярашэвіч