Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навіны раёна

30 мая 2019

Юныя сябры пагранічнікаў вучацца ў школах Астравеччыны

Агляд-конкурс на лепшы атрад «Юных сяброў пагранічнікаў» сабраў у Смаргонскай пагранічнай групе школьнікаў з некалькіх раёнаў.

Штогод выхаванцы ваенна-патрыятычных класаў і члены атрадаў «Юныя сябры пагранічнікаў» з Астравеччыны ўдзельнічаюць у гэтым конкурсе – і вяртаюцца з узнагародамі. Сёлетнія спаборніцтвы не сталі выключэннем.

Агульнае пастраенне і ўрачыстае адкрыццё, выкананне Дзяржаўнага гімна і падняцце сцяга Рэспублікі Беларусь, прывітанне камандзіра Смаргонскай пагранічнай группы, выступленне ветэрана-пагранічніка – і ў бой!


Камандам давялося прадэманстраваць веды і ўменні на пяці этапах. Ваенізаваная эстафета, спаборніцтвы па валейболу, конкурс на лепшыя баявы лісток, віктарына, падчас якой давялося паказаць веды па гісторыі развіцця органаў пагранічнай службы, – на кожным этапе можна было зарабіць балы – і прабіцца ў лідары.

– Штогод нашы школьнікі ўдзельнічаюць у гэтых спаборніцтвах – і шторазтрапляюцьутройкулідараў, – расказала намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Гудагайскай сярэдняй школы Жанна Янцэвіч. – Праўда, гэтым дасягненням папярэдніча евялікая работа па падрыхтоўцы да «пагранічных» іспытаў. Сёлета нам дапамагалі ў гэтым ваеннаслужачыя пагранічнай камендатуры«Гудагай» Эдуард Барташэвіч і Аляксандр Бугай, працавалі на агульную перамогу таксама настаўнікі і вучні школы.

Каманды паспяхова прайшлі ўсе этапы і прыйшлі да фінішу. Хтосьці быў лепшым у адным, хтосьці – у іншым. Першае ж месца, па найбольшай колькасці балаў, прысудзілі камандзе сярэдняй школы № 4 горада Паставы. Другімі сталі варнянскія школьнікі, трэцімі – гудагайскія сябры пагранічнікаў.

Напрыканцы ўдзельнікаў конкурсу чакаў яшчэ адзін падарунак – канцэрт ваеннага аркестра Смаргонскай пагранічнай групы.

Елена Ярошевич