Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
13.06.2020

Корманарыхтоўка ў РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі»

Увайшлі ў смак касавіцы – інакш і не скажаш пра механізатараў РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі», якія з раніцы да вечара шчыруюць на сенакосе і закладцы траў у траншэі.  Напачатку тыдня карэс­пандэнт «раёнкі» паглядзеў, як адбываецца корманарыхтоўка ў гэтай гаспадарцы.  Хоць саўгасныя корманарыхтоўшчыкі адны з апошніх вывелі ў поле тэхніку, на касавіцы яны дэманструюць добры спрыт: агульнымі намаганнямі пяці касілак за дзень у сярэднім скошваюць каля 100 гектараў. Па стане на 10 чэрвеня, у саўгасе травы ляглі ў пракосы на плошчы 880 гектараў, што складае 53% ад запланаванага.  У панядзелак у РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» работа кіпела на двух участках: непадалёк ад вёскі Белая Вада працавалі пяць касілак, двое грабляў, а на ўезде ў аграгарадок Падольцы з боку Міхалішак былі заўважаны два корма­ўборачныя комплексы і некалькі адзінак тэхнікі для адвозкі травы.  Да пачатку касавіцы Іван Аўгуль самастойна сабраў граблі  За работай камбайнаў сачыў загадчык раслінаводчага ўчастка №1 Уладзімір Шэша. Дарэчы, у гаспадарцы шмат гадоў працуе бацька агранома Іосіф Юльянавіч і родны брат Дзмітрый, які неаднаразова падчас жніва прызнаваўся адным з лепшых камбайнераў у раёне і гаспадарцы.  – На гэтым участку травы добрыя. Мы маглі б, канешне, яшчэ дзень-два пачакаць, аднак тэрмінаў уборкі ніхто не адмяняў,  – паказваючы на валкі, расказвае Уладзімір Шэша.  – У саўгасе працую 25 гадоў. На маёй памяці былі засухі, калі збожжа сыпалася толькі пад пятнаццаць цэнтнераў з гектара, а сенакосы зусім выпальвала. Сёлета, думаю, ураджай будзе нядрэнным як для траў, так і для збожжавых.  Загадчык раслінаводчага ўчастка Уладзімір Шэша ў саўгасе працуе 25 гадоў Не першы год травы ў пракосы кладзе Віктар Садоўскі. Нават свой юбілейны дзень нараджэння мужчына сустракаў на касавіцы.  – Які дзень нараджэння? Жартуеце?! Надвор’е шэпча! Магутнасцей нашых пяці касілак хапае, каб бесперапынна пра­цавалі кормаўборачныя комплексы і вялася закладка сіласных ям,  – лаканічна падсумаваў касец. Калі ў мінулыя гады ад касьбы да ўборкі масы з поля, бывала, праходзіла некалькі сутак, то сёлета травы падвяльваюцца на вачах: літаральна адразу пасля касілак ідуць граблі, якія зграбаюць травы з пракосаў у валок, а на іх месца заступаюць кормаўборачныя камбайны. Роўныя пракосы робяць Іосіф Жэгарыс і Аляксандр Пілецкі На «Ягуары» некалькі сезонаў запар працуе Уладзімір Шостак, за дзень ён падымае траву на 50 гектарах.  «Ягуар» падуладны Аляксандру Шостаку Для павелічэння тэмпаў корма­на­рыхтоўкі ў РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» сёлета набылі новы высокапрадукцыйны кормаўборачны комплекс айчыннай вытворчасці КВК-800. На ім працуе Мікалай Капуста. – Камбайн пакуль неабкатаны, можна сказаць, адзін да аднаго прывыкаем,  – з усмешкай гаворыць механізатар.  – За дзень «набіваю» пад 400 тон зялёнай масы  – усё залежыць ад траў і ўчастка, на якім працую.  Новы кормаўборачны камбайн даверылі Мікалаю Капусце З поля да малочна-таварнага комплексу «Рытань», дзе ішла актыўная закладка сянажна-сіласных траншэй, «зялёнку» возяць сем трактараў і аўтамабіляў – дапамагае ў гэтай справе і транспарт сельгастэхнікі. На граблях працуе Раман Журэйка   За дзень на «Джон-Дзіры» Віталь Тры­боцкі робіць некалькі рэйсаў. Дарэчы, механізатар неаднойчы перамагаў у раённым спаборніцтве сярод занятых на вясенне-палявых работах механізатараў, а яго партрэт некалькі гадоў назад быў занесены на раённую Дошку гонару.  – Заканчваем закладку першай траншэі ля комплексу «Рытань». Усяго там чатыры тэхналагічныя ёмістасці,  – гаворыць механізатар.  – За рэйс перавожу каля пятнаццаці тон травы.  Віталь Трыбоцкі возіць зялёную масу Генадзь Лабачэўскі з сельгастэхнікі дапамагае саўгасным корманарыхтоўшчыкам вазіць траву Усяго ў РУП «Астравецкі саўгас «Падоль­скі» 23 сянажна-сіласныя траншэі, з якіх восем плануюць запоўніць травамі першага ўкосу.  Касец Юрый Мацкевіч Леанід Нагела кладзе травы ў пракосы не толькі на працы, але і дома – разам з жонкай яны трымаюць ладную гаспадарку – Кармоў хапіла на ўвесь зімне-стойлавы перыяд. Думаю, атрымаецца нарыхтаваць і сёлета,  – гаворыць намеснік дырэктара па вытворчасці Андрэй Скурат.  – Плануем назапасіць 550 тон сена,  больш за 15 000 тон сенажу і амаль 27 000 тон сіласу. Акрамя гэтага, закруцім у стрэйч-плёнку 1 179 тон травы.  Намеснік дырэктара па вытворчасці Андрэй Скурат Верыцца, што працаўнікі саўгаса «Па­дольскі» цалкам справяцца з даведзеным па корманарыхтоўцы планам, а рагулі зімой будуць ласавацца зробленым са сваіх, мясцовых, траў кормам. Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно. Текст:  Алёна Ганулич   Фото:  Алёна Ганулич