Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навіны раёна

20 сакавіка 2019

Лепшыя старасты вёсак атрымалі ўзнагароды

Па выніках работы за 2018 год адным з лепшых сельскіх Саветаў Гродзенскай вобласці прызнаны Рытанскі, а лепшым сельскім старастам – Тарэса Бутвіла з вёскі Мацкі Гервяцкага сельскага Савета.

Пачэсныя адзнакі за перамогу ў абласным конкурсе старшыні Рытанскага сельскага Савета Рыгору Цэйка – да слова сказаць, самаму вопытнаму з усіх яго калег, і Тарэсе Бутвіла, якая таксама шмат гадоў на грамадскіх пачатках выконвае абавязкі сельскага старасты, на сесіі раённага Света дэпутатаў уручыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук.


А старшыня Астравецкага райвыканкама Ігар Шалудзін. адзначыў працу іншых сельскіх стараст, якія шмат гадоў добрасумленна выконваюць свае абавязкі: Тарэсы Варабей, старасты вёсак Ізабеліна, Мацканы, Кялёйці; Софіі Комар, старасты вёсак Бабраўнікі, Грэбалы, Карлаўшчызна, Слабада; Яўгена Лукшы, старасты вёсак Спонды, Жукойні Жалядскія, Гудалі, Кайміна Горная, Гінкішкі; Іны Паковай, старасцы аграгарадка Падольцы; Ларысе Сямашка, старасты вёсак Жарнэді, Петраполь, Даўнарышкі, Ракішкі, Навасады, Вайдацішкі; Івана Саўко, старасты вёсак Малыя і Вялікія Яцыны; Уладзіміра Станевіча, старасты аграгарадка Страчанка і вёскі Селевічы.

IMG_20190314_121044.jpg

Ніна АЛЯКСЕЕВА