Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
10.02.2020

Лепшым ляснічым Беларусі па выніках года стаў Аляксандр Гайса

У лясной гаспадарцы Аляксандр Міхайлавіч працуе амаль 30 гадоў, з якіх больш за 20 узначальвае Астравецкае лясніцтва. Партрэт ляснічага заносіўся на раённую Дошку гонару Астравецкага раёна і Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання. Дзякуючы намаганням Аляксандра Гайсы члены школьных лясніцтваў актыўна ўдзельнічаюць ва ўсіх акцыях і мерапрыемствах – такіх як «Тыдзень лесу», «Квітней, мой лес», а само лясніцтва стабільна выконвае ўсе вытворчыя заданні і планы. Нагадаем: у конкурсе прафесійнага майстэрства ляснічых штогод удзельнічаюць работнікі ўсіх лесагаспадарчых устаноў краіны. Пры вызначэнні пераможцы спецыяльная камісія ўлічвала прафесійныя якасці кандыдатаў, выкананне лясніцтвам лесагаспадарчай дзейнасці, развіццё паляўнічага і экалагічнага турызма і іншыя. Аляксандр Міхайлавіч абышоў усіх калег з вобласці і рэспублікі і стаў «Лепшым ляснічым года». Віншуем з перамогай! Тэкст: Алёна Ганулич