Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навіны раёна

23 верасня 2019

Ордэн Маці атрымалі чатыры жанчыны з Астравецкага раёна

Атрымліваць узнагароды заўсёды прыемна. Тым больш ганарова і пачэсна пачуць словы ўдзячнасці і прызнання ў адно з юбілейных святаў, якое сёлета адзначаецца ў нашай вобласці.

Падчас святочнага мерапрыемства, прымеркаванага да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці, што прайшло ў Астраўцы, чатыром шматдзетным жанчынам, якія выхавалі пяцёра і шасцёра дзяцей, уручылі ордэны Маці. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 жніўня 2019 года.

  

Старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін павіншаваў Алену Давідовіч з аграгарадка Падольцы, у сям'і якой гадуюцца пяцёра дзяцей; Таццяну Вайдак з пасёлка Гудагай, якая нарадзіла і выхоўвае шасцёра дзяцей; Галіну Вайцяхоўскую з Гудагая, якая выхоўвае пяцёра дзяцей, і Аксану Трыбоцкую з аграгарадка Рытань, якая гадуе шасцёра дзяцей, з гэтай знамянальнай падзеяй, уручаючы ім ордэны Маці.

  

У гэты дзень шматдзетныя маці прымалі віншаванні ад астравецкіх артыстаў і сваіх сем'яў – мужоў, дзяцей і родных.


Елена Ярошевич