Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навіны раёна

15 лютага 2019

У Астраўцы ўшанавалі воінаў-інтэрнацыяналістаў

Документ без названия

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 30-годдзю вываду савецкіх воінаў з Афганістана і Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, сабрала ў кінаканцэртнай зале “Астравец” удзельнікаў вайны ў Афганістане, прадстаўнікоў мясцовай улады і грамадскіх аб’яднанняў, воінскіх часцей і тых, хто помніць і ведае гэту дату.

IMG_9821.JPG

– Афганістан для многіх савецкіх сямей стаў сімвалам гора і страху за сыноў, якія выконвалі свой інтэрнацыянальны доўг, – так пісалі савецкія газеты, – адзначыў намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Віктар Свіла. – Сёння мы не толькі аддаём даніну памяці загінуўшым, але і дзякуем тым людзям, хто прайшоў дарогамі гэтай вайны і выжыў.

IMG_9824.JPG

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук падзякавала прысутным у зале воінам-інтэрнацыяналістам за мужнасць, стойкасць, прыклад самаадданасці і ўручыла Падзячныя пісьмы райсавета дэпутатаў Юрыю Замару, Уладзіміру Мацкевічу, Валерыю Сенюцю, Васілю Сячынскаму, Уладзіміру Снегуру і Вацлаву Шаткевічу.

IMG_9778.JPG

– Любая вайна – гэта несправядлівасць, боль, нянавісць, –упэўнена старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Наталля Баніцэвіч. Лідар жаночага руху на Астравеччыне ўручыла падарунак Святлане Ромаш, якая не па чутках ведае, што такое вайна.

IMG_9795.JPG

– Мы, маці, канешне, не хацелі б для сваіх дзяцей такой школы жыцця, якую прайшлі вы. Мы ганарымся вамі – вы годна выканалі свой доўг, – сказала старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Ірына Раткевіч, уручаючы падарунак Уладзіміру Драгану.

Намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў Вадзім Савіцкі ўручыў Падзячнае пісьмо і грашовую прэмію старшаму прапаршчыку ў запасе Аляксандру Андралойцю.

З рук ваеннага камісара Астравецкага раёна Рамана Курлова астравецкія воіны-інтэрнацыяналісты атрымалі юбілейныя медалі “30 год вываду савецкіх войск з Афганістана”.

IMG_9827.JPG

IMG_9811.JPG

IMG_9808.JPG

Текст: Алена Гануліч
Фото: Алена Ганулич