Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навіны раёна

2 мая 2018

Віншуе і вітае Першамай!

Документ без названия Напярэдадні 1 мая была абноўлена раённая Дошка гонару: рашэннем раённага выканаўчага камітэта на яе занесены партрэты дваццаці лепшых працаўнікоў розных устаноў і прадпрыемстваў раёна.

На ўрачыстым пасяджэнні, прысвечаным Святу працы, лепшыя працаўнікі раёна, яго гонар, атрымалі адпаведныя пасведчанні і грашовыя ўзнагароджанні.

– Сёння мы ўшаноўваем лепшых з лепшых – тых, хто вырошчвае хлеб, працуе ля станка, вучыць дзяцей, будуе дамы, стварае мастацкія каштоўнасці, дасягае высокага прафесійнага ўзроўню і карыстаецца павагай у грамадстве – чалавека працы, – сказаў, адкрываючы ўрачыстае пасяджэнне, старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Яраслававіч Шалудзін. – Мы ганарымся, што,  дзякуючы адказнай і зладжанай рабоце ўсіх вас у раёне дасягнуты значныя вынікі ў прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці, забяспечана рытмічная работа ўстаноў сацыяльнай сферы. Галоўнае багацце астравецкай зямлі – гэта працалюбівыя людзі, якія любяць свой раён, шануюць яго традыцыі і дзякуючы якім наш горад і раён прыгажэюць на вачах.

Сёлета ў эканоміцы раёна занята больш як 12 тысяч чалавек – гэта на 1,7 тысячы больш, чым у папярэднім годзе. І толькі дваццаць з іх удастоены гонару быць занесены на раённую Дошку гонару. Гэта працаўнікі сельскай гаспадаркі, настаўнікі, медыцынскія работнікі, супрацоўнікі БелАЭС, выратавальнікі, работнікі гандлю, культуры, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, газаўшчыкі, сувязісты, лесаводы – лепшыя працаўнікі розных устаноў, арганізацый, прадпрыемстваў, прадстаўнікі ўсіх галін эканомікі раёна. Ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня райвыканкама ўручыў ім пасведчанні аб занясенні на раённую Дошку гонару, істотным дапаўненнем да якіх сталі грашовыя ўзнагароджанні.

Лепшых працаўнікоў раёна павіншавала з занясеннем іх імён на раённую Дошку гонару і старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Эдуардаўна Тальчук. Яна працытавала Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку, які падчас Паслання беларускаму народу і парламенту сказаў, што мы павінны працаваць з апераджальнымі тэмпамі – інакш адстанем і прайграем. Менавіта так і працуюць людзі, што прысутнічалі ў той дзень у зале – кожны на сваім месцы.

Першамай – своеасаблівае “прафесійнае” свята прафсаюзаў: менавіта з выступленняў рабочых за свае правы пачалася яго гісторыя. І старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Расціслаў Іванавіч Бразінскі выкарыстаў гэтую магчымасць, каб павіншаваць прысутных, а ў іх асобе – усе працаўнікоў Астравеччыны з, па сутнасці, галоўным святам кожнага працоўнага чалавека Святам працы. Некаторым з тых, хто паказвае добрыя вынікі працы і пры гэтым сумяшчае яе з актыўная грамадскай дзейнасцю, работай у прафсаюзах --  Ніне Тадэвушаўне Мажэйка з гімназіі №1, Юліі Чаславаўне Локцік з ясляў-сада №1, Святлане Барысаўне Ялоўскай з раённай бібліятэкі, Аксане Ягораўне Баршэвіч з дзіцячай школы мастацтваў, Алене Францаўне Арлоўскай з фінансавага аддзела райвыканкама, Дзмітрыю Генрыхавічу Юцкевічу з упраўлення капітальнага будаўніцтва, Ганне Іосіфаўне Налівайка з КСУП “Гудагай”, Гелене Францаўне Урбановіч з Астравецкай сельгастэхнікі, Тэрэсе Іванаўне Субко з прадпрыемства бытавога абслугоўвання, Чаславу Іосіфавічу Калтану з завода “Радыёдэталь” – былі ўручаны Ганаровыя граматы Астравецкага раённага аб’яднання прафсаюзаў і каштоўныя падарункі.

Узнагароды, віншаванні, пажаданні – усе гэтыя прыемныя моманты прабягаюць імкліва. А заўтра ў кожнага з узнагароджаных пачнуцца працоўныя будні, і трэба будзе вучыць, лячыць, будаваць, даглядаць… Кожны з іх ужо даказаў, што спраўляецца са сваімі абавязкамі лепш, чым выдатна. Але будзе новы дзень, які запатрабуе новых намаганняў, дасягненняў, перамог – і кагорта лепшых працаўнікоў пашырыцца і павялічыцца. Бо ў большасці нашых людзей свята працы – кожны дзень.

 

Ніна РЫБІК