Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
09.09.2020

Больш за 6,2 тыс. шматдзетных сем'яў адкрылі рахункі па новай праграме "Сямейны капітал"

Усяго на 1 верасня для шматдзетных сем'яў адкрыта 88 285 дэпазітных рахункаў "Сямейны капітал", з якіх па праграме 2020-2024 гадоў - 6 221, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Па праграме "Сямейны капітал" 2015-2019 гадоў для шматдзетных сем'яў адкрыта 82 064 дэпазітныя рахункі на суму $820,64 млн. Памер назначанай у мінулую пяцігодку сумы складаў $10 тыс. для шматдзетных сем'яў, у якіх трэцяе або наступнае дзіця нарадзілася (усыноўлена, удачарона) у перыяд з 1 студзеня 2015 года па 31 снежня 2019 года ўключна. Звярнуцца па назначэнне сямейнага капіталу можна было па 30 чэрвеня 2020 года ўключна - не пазней за 6 месяцаў з дня нараджэння (усынаўлення, удачарэння) трэцяга або наступных дзяцей. Па праграме 2020-2024 гадоў для шматдзетных сем'яў адкрыта 6 221 дэпазітны рахунак на суму Br139,973 млн. У новай пяцігодцы памер сямейнага капіталу складае Br22,5 тыс. і назначаецца шматдзетным сем'ям, у якіх трэцяе або наступнае дзіця нарадзілася (усыноўлена, удачарона) з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2024 года ўключна. "На 1 верасня 2020 года на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 21 742 заявы. З іх на паляпшэнне жыллёвых умоў - 20 056 (92 працэнты), на атрыманне адукацыі - 936 (4,5 працэнта), на атрыманне медыцынскіх паслуг - 750 заяў (3,5 працэнта). Прынята 19 953 рашэнні аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу", - адзначылі ў Мінпрацы. Больш за ўсё рашэнняў аб размарозцы сямейнага капіталу прынята ў Брэсцкай вобласці - 4 539, следам ідуць Мінская вобласць - 3 186, Гомельская - 3 081, Мінск - 2 692, Гродзенская - 2 432, Магілёўская - 2 082. Менш за ўсё такіх рашэнняў прынята ў Віцебскай вобласці - 1 941.-0- НАВIНЫ БЕЛАРУСI