Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навіны рэгіёна

16 лістапада 2019

Будаўнічыя работы першай чаргі рэканструкцыі Старога замка ў Гродне завершаць да лета 2020 года

Агульнабудаўнічыя работы першай чаргі рэканструкцыі Старога замка ў Гродне плануецца завяршыць да лета 2020 года. Аб гэтым паведаміла начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Алена Клімовіч 15 лістапада ў час круглага стала, прысвечанага рэканструкцыі аб'екта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Рэканструкцыя аднаго са старэйшых замкаў Беларусі пачалася ў 2017 годзе, вядзецца згодна з праектам Уладзіміра Бачкова. У Гродне плануюць аднавіць замак XVI стагоддзя такім, якім ён быў у часы Стафана Баторыя. Работы першай чаргі вядуцца згодна з графікам. Да лета 2020 года, а ў пачатку чэрвеня Гродна прыме Фестываль нацыянальных культуры, плануецца завяршыць агульнабудаўнічыя работы на ўязной вежы, камяніцы, галерэі, сярэдняй вежы, мернай хаце. Да гэтага часу таксама плануецца стварыць частку экспазіцыі.

"Прадоўжыцца работа над інтэр'ерамі. Гэта працэс доўгі як у іх распрацоўцы, так і рэалізацыі. Ёсць не так шмат спецыялістаў, якія могуць выканаць гэтыя спецыфічныя работы ў сферы жывапісу, апрацоўкі каменя, дрэва на высокім якасным узроўні", - адзначыла Алена Клімовіч. Яна падкрэсліла, што праект рэканструкцыі не статычны. Пры наяўнасці абгрунтаваных удакладненняў, прапаноў, меркаванняў, у яго могуць быць унесены змяненні. Ад памылак не застрахаваны ніхто, важна аператыўна іх выпраўляць. Для гэтага ў тым ліку і праводзяцца такія круглыя сталы з удзелам вучоных, архітэктараў, археолагаў, іншых зацікаўленых бакоў.

Другая чарга рэканструкцыі закране палац, трэцяя - тэрыторыю Замкавай гары. Ужо стартавалі перадпраектныя работы па другой чарзе, якія ўключаюць археалагічныя і натурныя даследаванні. Абмеры і зандажы будуць праводзіцца як знадворку, так і ўнутры. Для гэтага вызваляецца экспазіцыя Старога замка. Таксама запланавана рэвізія гістарычнай даведкі і падрыхтоўка новай. Комплексныя навуковыя даследаванні дадуць зразумець, наколькі дакладныя існуючыя праекты і ці патрабуецца ўнясенне змяненняў.

Рэканструкцыя Старога замка суправаджаецца маштабнымі археалагічнымі даследаваннямі. З пачатку рэстаўрацыі замка знойдзена звыш 3 тыс. артэфактаў, сярод якіх, напрыклад, і сярэдневяковыя ўпрыгажэнні, шахматныя фігуры, фрагмент шахматнай дошкі, гандлёвыя пячаткі і іншыя незвычайныя прадметы. Знойдзены і элементы сярэдневяковай забудовы Замкавай гары, умацаванні розных эпох. Усё ў комплексе дае магчымасць падрабязней даведацца і зразумець побыт, культуру, гандлёвыя і эканамічныя сувязі горада ў той час.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)