Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
04.08.2020

Датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта стартуе ў Беларусі

Датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта пройдзе ў Беларусі з 4 па 8 жніўня ўключна. Загадзя могуць прагаласаваць выбаршчыкі, якія не змогуць гэтага зрабіць у дзень правядзення выбараў 9 жніўня, паведамляе БЕЛТА. Выбарчыя ўчасткі будуць адкрыты з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Афіцыйнага пацвярджэння прычын, па якіх чалавек не можа прагаласаваць у асноўны дзень, не трэба. Пры сабе выбаршчыку трэба мець пашпарт. Бюлетэнь выдаецца таксама пры прад'яўленні ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовага пасведчання работніка дзяржоргана (арганізацыі), вадзіцельскіх правоў. Прагаласаваць можна і па пенсійным пасведчанні, пасведчанні інваліда (пры няўнасці фатаграфіі), студэнцкім білеце. Калі выбаршчык згубіў пашпарт або яго ўкралі, то на ўчастак яму трэба ўзяць з сабой даведку з органаў унутраных спраў, якая пацвярджае асабу грамадзяніна. Датэрміновае галасаванне не праводзіцца на ўчастках, створаных у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах. У Беларусі іх 231. Усяго створана 5767 участкаў для галасавання, у тым ліку 44 за межамі краіны. У спісы выбаршчыкаў унесены 6 844 932 грамадзяніны.-0- НАВIНЫ БЕЛАРУСI