Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
21.06.2021

Міністэрства аховы здароўя дало парады, як пазбегнуць наступстваў гарачыні

Міністэрства аховы здароўя дало парады, як пазбегнуць наступстваў гарачыні. Рэкамендацыі ў сувязі з гарачым надвор'ем размешчаны на сайце міністэрства, паведамляе БЕЛТА. Не рэкамендуецца выходзіць на вуліцу без асаблівай патрэбы з 11.00 да 17.00 у час максімальнай сонечнай актыўнасці. Насіць лепш свабоднае адзенне з натуральных тканін, адкрыты і камфортны абутак. На вуліцы трэба трымацца ў цені, перыядычна заходзіць у памяшканні з кандыцыянерамі. Пры сабе пажадана мець бутэльку негазіраванай мінеральнай вады. У памяшканні пры наяўнасці кандыцыянера не трэба ахалоджваць паветра ніжэй за 18-20 градусаў, каб пазбегнуць цяжкіх прастудных захворванняў. Пажадана далей знаходзіцца ад кандыцыянера. Калі яго няма, для ахаладжэння паветра можна выкарыстоўваць ёмістасць з вадой, якая ставіцца перад вентылятарам. Каб засцерагчы арганізм ад абязводжвання, трэба больш піць не халоднай вадкасці - не менш за 1,5-3 л у дзень (напрыклад, ваду з сокам лімона, цёплы зялёны чай без цукру, негазіраваную мінеральную ваду, кампоты і морсы). З рацыёну лепш зусім выключыць тлустыя, жараныя і салодкія стравы.-0- НАВIНЫ БЕЛАРУСI