Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
22.01.2021

Акция "Наш животновод" прошла в КСУП "Гудогай"

На Астравеччыне працягваецца зімовая акцыя «Наш жывёлавод» , якую штогод ладзіць райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, – лепшыя працаўнікі гэтай галіны атрымліваюць Падзякі за працу і падарункі. Нагадаем, напярэдадні новага года некаторыя жывёлаводы адной з самых паспяховых гаспадарак раёна – КСУП «Гудагай» – атрымалі ўзнагароды. На мінулым тыдні дайшла чарга і да іншых работнікаў гэтага сельгаспрадпрыемства. Па традыцыі прафсаюзны лідар аграрыяў Юрый Адула падчас зімне-стойлавага перыяду аб’язджае ўсе малочна-таварныя комплексы і фермы, каб не толькі падзякаваць працаўнікам вёскі, але і пацікавіцца, што іх хвалюе, у якіх умовах працуюць, ці забяспечаны спецвопраткай і іншым. Да старшыні райкама далучылася і старшыня прафсаюзнай пярвічкі КСУП «Гудагай» Ганна Налівайка. Лепшымі на МТФ «Ліпнішкі» прызнаны муж і жонка  Ірына і Віктар Мацкелі . У групе жанчыны каля 50 кароў і 5 цялятак. На ферме аператар малочнага даення з 2003 года. У дзяцінстве Ірына хацела стаць выхавацелем: часткова мара збылася – цяляты, як дзеці, патрабуюць клопату і ўвагі. Віктар працуе даглядчыкам – штодзень корміць каля 120 галоў. Развозіць кармы яму дапамагае конь Тоша. Ажно 25 гадоў на малочна-таварнай ферме «Рукшаны» працуе  Іосіф Тамашэвіч , апошнія гады – слесарам па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання. – Родам я з Кланішак, цяпер там толькі 2 хаты жылыя засталіся,  – расказвае мужчына.  – На пенсіі ўжо 10 гадоў, але не магу развітацца з фермай: душой прыкіпеў – усё тут знаёма да дробязяў. Ды і зарплата не бывае лішняй – хочацца дзецям дапамагчы. Калі дазволіць здароўе, да лета яшчэ папрацую. У «Рукшанах» таксама было вырашна адзначыць аператара малочнага даення  Таццяну Шафран . Праўда, на ферме мы яе не заспелі – даярку перавялі працаваць на МТФ «Дрэвянікі». Падарунак жанчыне паабяцалі перадаць. Малочна-таварны комплекс «Германішкі» вылучаецца сярод іншых не толькі вытворчымі паказчыкамі – надой ад каровы за мінулы год дасягнуў рэкордных 9 тысяч кілаграмаў малака, – але і ўтульнасцю, якую стварылі працаўнікі. Тут пануе хатняя атмасфера. Самых маленькіх цялят у «Гермашніках» даглядае  Ніна Паршутовіч . На комплексе я з 2010 года. – расказве жанчына. – З 2-ма напарніцамі клапоцімся пра 323 цяляці з моманту іх нараджэння і пакуль не падгадуюцца да 3-х месяцаў. Можна сказаць, замяняем ім маму. Спачатку выпойваем з сосак, потым прывучаем да вядзерцаў. Цялушкі дарошчвання і аднаўлення – больш за 300 галоў – замацаваны за  Гэленай Дрэмай . – Што галоўнае ў маёй рабоце?  – перапытвае жывёлавод.  – Напэўна, каб жывёла не засталася галоднай. Таксама была адзначана работа вартаўніка  Аляксея Кандратовіча . Не першы раз у межах акцыі «Наш жывёлавод» лепшым на малочна-таварнай ферме «Індрубка» прызнавалі  Уладзіміра Ярашэвіча . Сёлетні год не стаў выключэннем. Больш за 20 гадоў аператарам машыннага даення тут працуе  Марыя Янцэвіч . Кожную са сваіх 44 рагуль жанчына ведае па мянушцы і характары. На ферме «Слабодка» аператар па адкорме буйной рагатай жывёлы  Генадзь Заранковіч  даглядае каля 100 галоў. – На ферме працую каля 15 гадоў. Кармы, як і раней, раздаём уручную,  – расказвае жывёлавод.  – Быкоў гадуем, пакуль іх вага не дасягне 500-700 кілаграмаў. На малочна-таварнай ферме «Кялёйці» лепшай прызнана аператар машыннага даення  Валянціна Лысанава . – Усе даяркі добра працуюць. Калектыў дружны, пашчасціла з загадчыцай. Прыемна, што нашу работу заўважаюць і цэняць , – прызналася жанчына. *** Да слова сказаць, амаль на ўсіх фермах і комплексах для работнікаў створаны ўмовы для працы і адпачынку: пакоі для прыёму ежы абсталяваны неабходнай тэхнікай ёсць халадзільнік, мікрахвалёўка, пральная машына. *** Юрый Адула расказаў работнікам ферм і комплексаў пра магчымасць аздаравіцца. Кожны член прафсаюза можа скарыстацца турам выхаднога дня, каб з пятніцы па нядзелю адпачыць у санаторыі цалкам бясплатна – выдаткі пакрывае прафсаюзная арганізацыя гаспадаркі. Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке  https://t.me/ostrovetsby . Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.  Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.   Текст:  Алёна Ганулич Фото:  Алёна Ганулич