Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
05.11.2021

Барацьбу з “ковідам” абмяркоўвалі ўлада і святары

Пра тое, як змагацца з пандэміяй каронавірусу, гаварылі прадстаўнікі ўлады і святары раёна. Абмеркаваць наступствы “ковіда”, выказаць меркаванне аб вакцынацыі як магчымасці засцерагчыся ад гэтай хваробы, задаць пытанні, якія хвалююць святароў і іх прыхаджан, і атрымаць адказы спецыялістаў раённай медыцыны – гэтая прапанова паступіла ад раённай улады не проста так: каб дапамагчы людзям, трэба іх разумець і чуць. І менавіта святароў звязвае з вернікамі непарыўная нітачка – да іх мы ідзём з праблемамі і сумненнямі, у іх просім і парады. Пра тое, што трэба выконваць правілы прафілактыкі “ковіда” ў храмах: карыстацца антысэптыкам, памятаць пра дыстанцыю, не забываць на маскі – людзі ведаюць, і пытанняў, ці патрэбна гэта і навошта, у іх не ўзнікае. А вось прышчапляцца ці не, вырашылі яшчэ далёка не ўсе. І толькі той, хто пабываў у палаце для хворых на “ковід”, дыхаў з дапамогай маскі, раз-пораз мераючы сатурацыю, або правёў некалькі дзён у якасці пацыента рэанімацыйнага аддзялення, упэўнена пераступае парог прышчэпачнага кабінета. – Я гэта перажыла, – адзначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук, – і больш не хачу. А пасля маёй хваробы ў сям’і прышчапіліся ўсе. Як хварэлі, чаму вакцыніраваліся і як перанеслі прышчэпку, расказалі і іншыя ўдзельнікі круглага стала. Былі ў святых айцоў пытанні, на якія яны хацелі атрымаць падрабязныя і праўдзівыя адказы. СЯРОД ПЫТАННЯЎ – Прэзідэнтам адменены масачны рэжым. Дык навошта прасіць людзей іх надзяваць? – Масачны рэжым не адмянілі. Адменена адказнасць людзей за тое, што яны не надзелі маску ў грамадскіх месцах. Цяпер у кожнага з нас павінна працаваць сумленне: менавіта мы нясём адказнасць за здароўе людзей навокал. – Чалавеку з алергіяй прышчапляцца нельга. Што рабіць? – У паліклініку ЦРКБ звяртаюцца пацыенты з такім або іншым процівапаказаннем. І кожны выпадак разглядаецца асобна: вывучаюцца медыцынскія дакументы, рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя і інструкцыя да вакцыны. Каля пятнаццаці запытаў па допуску да вакцынацыі ўжо адпраўлена паліклінікай абласному імунолагу, які дае кампетэнты адказ – можна чалавеку прышчапляцца або не. – Калі пасля прышчэпкі няма тэмпературы, гэта значыць, што імунітэт моцны? – Гэта не паказальнік. Імунітэт будзе і ў тых, хто “тэмпературыў”, і ў тых, хто перанёс прышчэпку без гэтага. Імунітэт можа і не сфарміравацца ўвогуле – зафіксаваны такія выпадкі. Гэта ўжо асаблівасці арганізма. ЛІЧБЫ – Звыш 34% астраўчан ужо прышчапіліся ад COVID-19. – У 17 разоў павялічваецца цяжар хваробы і смяротнасць, калі на грып накладваецца “ковід”. – Каля дзвюх тон кіслароду кожны дзень расходуецца на лячэнне хворых на каронавірус у ЦРКБ. Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке  https://t.me/ostrovetsby . И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber  https://vk.cc/c3yHGs  – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района. Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно. Текст:  Ольга Хотянович Фото:  из интернета