Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий
районный
исполнительный
комитет

Новости района

16 сентября 2019

ГЛХУ "Островецкий лесхоз" глазами его директора Григория Долгого

У трэцюю нядзелю верасня прафесійнае свята адзначаюць работнікі лясной гаспадаркі. Аб дасягненнях і клопатах Астравецкага лясгаса расказвае яго дырэктар Рыгор Долгі:



–  Хоць папярэднія вынікі яшчэ рана падводзіць, але ўпэў­­нены, што для нашага прадпрыемства гэты год удалы: за восем месяцаў 2019-га мы ўжо выканалі многія прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Па-ранейшаму галоўны від дзейнасці Астравецкага лясгаса і лясніцтваў – лесагаспадарчая дзейнасць, накіраваная не толькі на лесакарыстанне, але і лесааднаўленне, догляд і ахову ляснога фонду. Сёлета аб’ём лесааднаўлення і лесаразвядзення склаў 391 гектар, ці 115% да плана. Новыя лясы пасаджаны на 231 гектары. Прыемна, што жыхары і госці нашага раёна дапамагаюць лесаводам садзіць лес – і не толькі ў межах дабрачынных акцый.

Усе саджанцы і сеянцы вырашчаны ў лесагадавальніку, які па выніках работы за мінулы год заняў ІІ месца ў галіновым рэйтынгу лесагадавальнікаў рэспублікі і ў трэці раз пацвердзіў званне ўзорнага. Ад рэалізацыі прадукцыі і паслуг гадавальніка атрымана 180 тысяч рублёў, што складае 264% ад гадавога плана.

Мы актыўна развіваем экатурызм і паляўнічую сферу. Гэтыя віды дзейнасці сёлета прынеслі нам 3 491 рубль, што складае 110% да плана і 133,6% да ўзроўню мінулага года. 

У апошнія гады падыходы ў галіне аховы лесу мяняюцца. Са змяненнем клімату і памяншэннем узроўню грунтовых вод адбываецца аслабленне насаджэнняў, з’яўляюцца новыя хваробы дрэў і шкоднікі – і гэта  патрабуе ад нас хуткай рэакцыі і дзейсных мер. У мінулым годзе на тэрыторыі Астравецкага лясгаса была зафіксавана ўспышка рыжага сасновага пілільшчыка. Тады востра паўстала пытанне апрацоўкі лесу, але, да радасці, прырода сама ўсё вырашыла: пілільшчык быў знішчаны іншымі насякомымі. З году ў год мы ўзмацняем кантроль за санітарным станам насаджэнняў, своечасова праводзім высечкі.

Так, напрыклад, высечкі догляду за маладняком выкананы на 301 гектары – гэта 125% да плана і 103,2% да ўзроўню мінулага года. Падчас высечак прамежкавага карыстання за восем месяцаў бягучага года нарыхтавана 50 тысяч кубаметраў ліквіднай драўніны (121% ад плана). Усяго нарыхтавана крыху больш за 170 тысяч кубаметраў драўніны, што складае 102% да плана.

Вялікая ўвага ў лясгасе надаецца ахове лесу ад пажараў. Для гэтых мэт у нас ёсць спецыяльныя сістэмы відэаназірання. Таксама мы набылі чатыры «Нівы». Практычна ва ўсіх лясніцтвах, акрамя транспарту для пазвозу рабочых, ёсць машыны, прызначаныя для выканання задач аховы лесу. 
Каля 40-45% ад агульнай выручкі прыносіць рэалізацыя прадукцыі дрэваапрацоўчага цэха. За 2019 год выпушчана больш за 16 тысяч кубаметраў пілапрадукцыі, што складае 104% да плана і 125,6% да мінулагодняга ўзроўню. Мы працягваем мадэрнізацыю дрэва­­­апрацоўчага цэха. Займаемся ўстаноўкай станка па ацыліндроўцы драўніны – такая прадукцыя карыстаецца асаблівым попытам за мяжой. Набываем абсталяванне для акоркі драўніны.

Раней сарціроўку драўніны імкнуліся зрабіць уласнымі сіламі, аднак пры вялікіх аб’ёмах вытворчасці гэта ўжо складана. Таму сёлета набылі абсталяванне новай лініі сарціроўкі – вядуцца работы па яе мантажы. 

За восем месяцаў атрымана 1 798 тысяч долараў ад рэаліза­цыі прадукцыі на экспарт, ад продажу насення і сеянцаў – 112,071 тысячы долараў. Рэнтабельнасць склала 26,3%. У асноўны капітал прыцягнута інвестыцый на суму 209 тысяч рублёў. 

Аднак за ўсімі гэтымі лічбамі стаіць штодзённая карпатлівая праца працаўнікоў Астравецкага лясгаса і лясніцтваў. Толькі ад зладжанасці дзеянняў, укладу кожнага работніка ў агульную справу мы змаглі дасягнуць такіх вынікаў. Лес і людзі – наша галоўнае багацце!

Паважаныя работнікі Астравецкага лясгаса і ветэраны лясной галіны!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з нагоды прафесійнага свята – Дня работнікаў лесу!

Дзякуем вам за адданае служэнне справе аховы і прымнажэння ляснога багацця нашага раёна, за шчырую і старанную працу на карысць працвітання Астравеччыны і Беларусі і ўклад у эканамічнае развіццё нашага рэгіёна.

Нізкі паклон і сардэчны дзякуй ветэранам, чыя добрасумленная праца служыць прыкладам для маладога пакалення лесаводаў.

Жадаем моцнага здароўя, плёну і дабрабыту. Няхай у вашых сем’ях пануюць згода і ўзаемаразуменне, а ўсё задуманае абавязкова ажыццяўляецца.

Адміністрацыя і прафсаюзны камітэт 
ДЛГУ «Астравецкі лясгас» 




Віншуем!


За добрасумленную працу ўзнагароджаны:

Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь – Рыгор Долгі;

Ганаровай граматай Міні­стэрства лясной гаспа­даркі – Наталля Долгая;

Граматай Міністэрства лясной гаспадаркі – Дзмітрый Волк-ЛеановічВіктар Урба­новіч;

Падзякай міністра лясной гаспадаркі – Сяргей Кірпа;

Ганаровай граматай Гро­дзенскага ДВЛГА – Эдуард БалюцкісАндрэй ПяслякРуслан Герман;

Граматай Гродзенскага ДВЛГА – Юрый ЯромінМі­хаіл ЯкімаўАлег БайкоўскіВіталь Бумбуль

Нагрудны знак «Ганаровы лесавод» атрымаў Аляксей Мазырка.

Нагрудны знак адзнакі Міністэрства лясной гаспа­даркі «30 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове» атрымаў Сяргей Місевіч

Нагрудны знак адзнакі Міністэрства лясной гаспа­даркі «10 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай ляс­­ной ахове» – Уладзімір Лукашэ­вічМар’ян ВянгроўскіВіталь Грабоўскі і Алег Катлабай.

Званне «Памочнік лясні­чага І класа» прысвоена Таццяне Данусевіч.

Партрэты Дзмітрыя Сініцы і Адама Еткі занесены на Дошку гонару Гродзенскага ДВЛГА.
Текст: Алёна Ганулич