Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
18.01.2021

Прошлогодние и нынешние достижения юных островчан

Ніякія вірусы і хваробы не змогуць спыніць творчасць – выхаванцы Астравецкай  дзіцячай школы мастацтваў  працягваюць скараць вяршыні міжнароднага маштабу. З задавальненнем наша газета расказвае пра дасягненні выхаванцаў Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў у мінулым і гэтым годзе. – У апошнія гады выхаванцы нашай школы з дапамогай вопытных настаўнікаў скарылі шмат новых вяршынь – толькі ў мінулым навучальным годзе мы атрымалі 238 дыпломаў з конкурсаў розных ўзроўняў, у гэтым ужо 148, – расказвае дырэктар Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў Марына Арлоўская. – Але галоўным дасягненнем стала тое, што летам 3 вучаніцы нашай школы сталі стыпендыята­мі спецыяльнага фонду Прэзідэн­та Рэспублікі Беларусь па пад­трым­цы тале­навітай моладзі, а ў снежні гэтую ўзнагароду ат­ры­­малі яшчэ 3 выхаванцы нашай школы мастацтваў. І гэта вынік стараннай працы творчага тандэма педагог-вучань, аб’яд­наных агульным захапленнем – твор­часцю. Таленавітых дзя­цей на Астра­веччыне нямала, таму ўпэў­нена, што колькасць стыпендыятаў будзе павя­лічвацца з кожным годам.  Акрамя гэтага мы рэгулярна папаўняем і абнаўляем фонд му­зычных інструментаў. На­прык­­лад, нядаўна са сродкаў аблас­нога і раённага бюджэту у ад­па­­­веднасці з падпраграмай «Музычныя інструменты» пра­гра­мы «Культура Беларусі» на­былі 6 духавых інструментаў на суму 7 722 рублёў, абнавілі сцэнічныя касцю­мы для ка­лектываў і вучняў школы, купілі новыя мальберты, гіпса­выя фігуры для мастацкага аддзялення.  Міжнародны конкурс-фестываль выканаўчага мастацтва і сусветнай культуры PRAGUE FEST Танцавальны задор, пластыку і грацыёзнасць прадэманстравалі ўдзель­нікі харэаграфічнага калектыву «Ка­рамелькі» пад кіраўніцтвам Алёны Дзям’янчык. Юныя артысты ўзнага­роджаны Дыпломам лаўрэата І ступені. Міжнародны творчы конкурс «Падводнае царства» Тут адзначыліся выхаванцы Дзіяны Ендзы. Работы Валянціны Заранкоўскай, Валерыі Несцер і Ягора Вішнеўскага атрымалі Дыпломы І ступені, а Ксеніі Мароз і Антона Скерлы – ІІ ступені.  Міжнародны калядны конкурс-фестываль «У чаканні цуда» Юная піяністка Аміна Багданава з дапамогай настаўніка Марыны Радкевіч на працягу года старанна займалася і ўдасканальвала майстэрства ігры на фартэпіяна. Уменні дзяўчынка прадэманстравала на міжнародным музычным спаборніцтве. Аміна цудоўна выступіла і атрымала Гран-пры.   Міжнародны фестываль  «Залатая Пальміра» Конкурс, які праводзіцца не першы год, сабірае да ўдзелу юных музыкантаў, вакалістаў і танцораў. Сёлета вынікі падводзілі ў культурнай сталіцы Расіі Санкт-Петярбургу. Паспрабаваць свае сілы вырашыў і астравецкі дуэт у скла­дзе юнага баяніста Антона Лушчыцкага і яго настаўніка Генрыха Волчэка – яны атрымалі Дыплом ІІ ступені. Міжнародная алімпіяда па музычнай літаратуры і сальфеджыа Конкурс прысвячаўся 180-годдзю з дня нараджэння Пятра Чайкоўскага. Прадэманстраваць веды па творчасці вядомага кампазітара і паўдзельнічаць адразу ў дзвюх алімпіядах вырашыла вучаніца Варнянскага філіяла Марыя Юркойць, якая займаецца ў Юліі Венціс. Дзяўчынка цудоўна справілася з заданнямі і атрымала 2 Дыпломы пераможцы. Міжнародны конкурс-фестываль мастацтва «Салют талентаў» Журы музычнага спаборніцтва ў Санкт-Пецярбургу адзначыла высокі ўзро­вень падрыхтоўкі і выступлення астравецкіх удзельнікаў.  Так, у намінацыі «Акадэмічны вакал» Дыпломы лаўрэатаў І і ІІ ступені адпаведна атрымалі вучні Дануты Блашкевіч Маргарыта Гіль і Аркадзь Веська. А Нэлі Падгайская, якая займаецца ў Аксаны Баршэвіч, узнагароджана Дыпломам лаўрэата ІІ ступені. Юныя піяністкі таксама не засталіся без узнагарод. Вучаніца Вікторыі Ткачук Ангеліна Касюхна стала пераможцай конкурсу, а падапечныя настаўнікаў Дар’і Бойкі і Таццяны Падгайскай Аліна Жыгалава і Наталля Камароўская заваявалі Дыпломы лаўрэата ІІ ступені. Міжнародны патрыятычны  конкурс-фестываль «Рэха вайны» У музычным спаборніцтве, вынікі якога падводзілі ў Санкт-Пецярбургу, удзель­нічалі вучні фартэпіяннага і харавога аддзяленняў Астравецкай ДШМ. У выніку юная піяністка Ксенія Змітровіч, якая займаецца ў Алены Раткевіч, заваявала Дыплом лаўрэата І ступені, а вакалісткі Марыя і Вераніка Вайцяхоўскія (настаўнік – Ганна Вайця­хоўская) атрымалі ўзнагароды ІІ ступені. Міжнародны фестываль-конкурс «Белавежская зорка» Тут бліснуў прыгожым і звонкім вакалам вучань харавога аддзялення, які зай­маецца ў Святланы Шаблінскай, Раман Віткевіч. Выступленне хлопца адзначана Дыпломам лаўрэата ІІІ ступені. Міжнародны конкурс  выяўленчага мастацтва  «Я малюю гэты свет» Юлія Млынкоўская, якая займаецца ў Дзіяны Ендзы, адлюстравала на аркушы сваё бачанне навакольнага свету – малюнак адзначаны Дыпломам І ступені.  Міжнародны фестываль  мастацтва Open MoloFantasy  У конкурсе таленты дэманстравалі ўдзельнікі з Расіі, Украіны, Эстоніі, Славеніі і Беларусі, у тым ліку  і астравецкія артысты. У выніку скрыпачка Яна Яльніцкая (настаўнік Вольга Гульбіцкая) заваявала Дыплом лаўрэата І ступені, а піяністка Аміна Багданава (настаўнік Марына Радкевіч) – ІІІ ступені. Скарбонку ўзнагарод таксама папоўнілі баяніст Антон Лушчыцкі (настаўнік Генрых Волчэк) і харэаграфічны калектыў «Карамелькі» (кіраўнік Алёна Дзям’янчык) – яны ўзнагароджаны Дыпломамі ІІ ступені.  Міжнародны конкурс-фестываль «Таямніцы талента» Вакальны талент цудоўна прадэманстравала вучаніца Алены Субач з Гервяцкага філіяла Нерынга Лукша. Дзяўчынка выканала народную песню і заваявала Дыплом лаўрэата І ступені. Міжнародны анлайн-конкурс усіх відаў мастацтва і народнай творчасці «На Алімпе поспеху!»  Скарала гэту вяршыню падапечная Уладзіміра Масойця Марыя Дзямід. Яна прадэманстравала віртуознае гранне і стала ўладальніцай Дыплома лаўрэата І ступені. Міжнародны конкурс  дзіцячых талентаў і майстэрства «Вясёлка» Яркімі фарбамі і цікавымі вобразамі ўразілі журы вучаніцы Вікторыі Варановіч Яна Свірыдо, Аляксандра Ярылавец і Таісія Солнцава. Работы юных мастачак адзначаны Дыпломамі лаўрэата І ступені. Рэспубліканскі адкрыты  конкурс маладых выканаўцаў «Беларускія таленты» І зноў узнагароды ўзялі прыхіль­нікі выяў­ленчага мас­тацтва. Валерыя Несцер (настаўнік Дзіяна Ендза) і Яна Свірыдо (настаўнік Вікторыя Варановіч) атрымалі Дыпломы лаўрэата ІІІ ступені. А вучаніца Валянціны Субаткевіч Аліна Сцяшанава – Дыплом І ступені. Віншуем таленавітых землякоў і іх настаўнікаў з новымі дасягненнямі! Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке  https://t.me/ostrovetsby . Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.  Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно. Текст:  Марина Мацкевич