Галоўная / Белорусская версия / Навіны / Навіны рэспублікі
02.11.2022

У Беларусі зацверджаны графік пераносу рабочых дзён у 2023 годзе

У Беларусі зацверджаны графік пераносу рабочых дзён у 2023 годзе, адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

У графіку прадугледжаны перанос 24 красавіка (панядзелак) на суботу 29 красавіка. Днямі адпачынку будуць 22 (субота), 23 (нядзеля), 24 (панядзелак) і 25 (аўторак) красавіка - 4 дні. Рабочы 8 мая (панядзелак) пераносіцца на суботу 13 мая. Днямі адпачынку будуць 6 (субота), 7 (нядзеля), 8 (панядзелак) і 9 (аўторак) мая - 4 дні. 6 лістапада (нядзеля) пераносіцца на суботу 11 лістапада. Днямі адпачынку будуць 4 (субота), 5 (нядзеля), 6 (панядзелак) і 7 (аўторак) лістапада - 4 дні.

Арганізацыі з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) могуць самастойна ўстанаўліваць іншы парадак пераносу рабочага дня.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi