Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Крещение: освящение воды и окунание в иордани

20.01.2024
Крещение: освящение воды и окунание в иордани

19 студзеня вуліца Савецкая ў Астраўцы была запоўнена машынамі, а да царквы Святых апосталаў Пятра і Паўла няспынным патокам ішлі людзі – як праваслаўныя вернікі, так і католікі. Здаецца, ужо ўсе ведаюць пра цуд крашчэнскай вады, якая раз у год у гэты дзень, у свята Богаяўлення Гасподняга, набывае асаблівыя ўласцівасці – і кожнаму хочацца мець яе ў доме.

– Цуд крашчэнскай вады не ў тым, што яна не псуецца на працягу года ці нават больш, – сказаў, асвяціўшы ваду ў шматлікіх ёмістасцях у храме, настаяцель Георгій Савіцкі . – Галоўнае значэнне вялікай агіасмы ў тым, што яна нясе ў сабе благадаць. Бярыце яе, нясіце дахаты, акрапляйце жыллё, піце ранкам, прачнуўшыся, а калі хварэеце, то і на працягу дня – і няхай з вамі заўсёды будзе Божая благадаць і здароўе.

IMG_0584.JPG

Пасля літургіі і асвячэння вады многія рушылі на востраў кахання: нехта – каб акунуцца ў спецыяльна абсталяванай купелі, іншыя – каб паглядзець на смельчакоў ці пакаштаваць смачнай юшкі або гарачага чаю. Пра зручнасць і бяспеку першых паклапаціліся зараней: устаноўлены палаткі для пераапранання, дзяжураць выратавальнікі і хуткая дапамога. А другіх сустракае апетытным водарам палявая кухня.

Айцец Георгій, памаліўшыся, асвяціў ваду ў іардані – так называюць крашчэнскую купель – і першы купальшчык спусціўся па драўляных сходках у ваду…

Жадаючых акунуцца было шмат – з вайсковай часці 7434 прыехала дзясяткі два салдат – хлопцы адзначылі, што для акунання бралі толькі добраахвотнікаў.

IMG_0652.JPG

IMG_0625.JPG

IMG_0666.JPG

– Я штогод акунаюся на Крашчэнне з 2006 года, – гаворыць начальнік РАНС Віталь Рыбак, які ў шчыльным святочным графіку – выратавальнікі ў гэты дзень адзначаюць прафесійнае свята – знайшоў “фортачку”, каб прыйсці ў царкву і акунуцца ў іардані. – Упершыню адчуў бадзёрасць і сілу крашчэнскай вады падчас фестывалю праваслаўнай моладзі ў Жыровічах – і з таго часу не прапускаю магчымасці. І сыноў да гэтага прывучыў. Сёння яны ў школе, калі вернуцца, мы абавязкова прыйдзем усе разам на востраў, каб акунуцца яшчэ раз.

– Дык сёння ж надвор’е, як у Ташкенце, – гаворыць яшчэ адна заўзятая купальшчыца Любоў Тальчук. – Здаралася, што акуналіся ў 25-градусны мароз: выходзіш з вады – і валасы ў ледзяшы ператвараюцца. Але якую бадзёрасць пасля адчуваеш! Кожны год купаюся на Крашчэнне – ні разу не захварэла.

– Я не так даўно прызвычаілася да гэтай традыцыі, – прызнаецца Жанна Трусевіч. – Для мяне гэта – як праверка самой сябе на трываласць, магчымасць даказаць, што магу пераступіць цераз сябе.

– Штогод акунаюся – і ўсім раю, – усміхаецца, выходзячы з вады, Аляксандр Альховік. – Неапісальныя адчуванні! Заходзіш у ваду – холадна да немагчымасці, выходзіш – усё цела ахоплівае жар. Цудоўна!

Што ж, хай благадаць крашчэнскай вады, якую людзі панеслі ў той дзень у свае дамы ў розных ёмістасцях, а галоўнае – у душах, застанецца з імі як надаўжэй.

IMG_0643.JPG

IMG_0645.JPG

Островецкая правда
© Островецкий районный исполнительный комитет, 2024.