Главная / Новости / Новости района
11.08.2022

"Победитель" в числе областных победителей

Удзельнікі астравецкага студэнцкага (зводнага) атрада “Пераможца” імя ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Аўдзеева “засвяціліся” на абласным фестывалі “БСА – гэта мы!”

Дружная чацвёрка ў складзе Сняжаны Безляповіч, Юліі Петрык, Антона Бародзіча і Івана Камчанкова годна прадставілі Астравеччыну ў Гродне. Яны ўдзельнічалі ў чэмпіянаце па зборы спілс-карт, спартыўна-інтэлектуальным спаборніцтвы “НеГульні”, найбольш удалым атрымалася выступленне ў праграме “Лета – час маладых”, дзе канкурсанты дэманстравалі творчыя здольнасці. Камандзір студатрада Сняжана Безляповіч выканала песню “Вочы сінія”. Яе вакал і артыстызм не засталіся незаўважанымі – і яна была ўзнагароджана Дыпломам за 3-е месца.

Акрамя гэтага Астравецкі тэрытарыяльны штаб студатрадаў адзначаны Падзячным лістом.





Островецкая правда