Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
20.09.2021

На форуме "Символ единства" побывали островчане

Працаўнікі розных прадпрыемстваў, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і прафесіянальных саюзаў, моладзь і ветэраны працы – 17 верасня, у Дзень народнага адзінства, беларусы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, патрыёты сваёй краіны сабраліся ў сталічным культурна-спартыўным комплексе “Мінск-Арэна”. На форуме сярод дэлегатаў ад Гродзенскай вобласці былі і астраўчане. З прывітальным словам не толькі да прысутных, але і да ўсіх беларусаў звярнуўся  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка : – Новае свята беларускага народа – День народнага адзінства, сёлета адзначаецца ўпершыню. Гэтым самым мы адраджаем традыцыю ўспамінаць падзеі, якія вярнулі нам разрэзаную па-жывому родную зямлю. У 1939 годзе Беларусь уз’ядналася ў сваіх межах, вякамі раздзеленымі паміж княствамі, каралеўствамі і імперыямі, – і наш народ упершыню атрымаў шанец пабудаваць дзяржаву на сваёй гістарычный зямлі. Выступленні дзіцячых вакальных груп і ансамбляў, вядомых артыстаў, пераможцаў конкурсаў розных узроўняў і проста таленавітых беларусаў-працаўнікоў; ушанаванне сямейных дынастый і таленавітай моладзі; завяршэнне аўтапрабегу, арганізаванага “Патрыётамі Беларусі”, якія перадалі сабраныя імі падчас падарожжа па ўсіх абласцях краіны зярняткі новага ўраджаю – сімвал нашага адзінства; і гімн у сучаснай апрацоўцы, які ўдзельнікі форуму саспявалі разам, – эмацыйны накал у зале трымаўся увесь час, пакуль са сцэны гучалі словы “згуртаванасць”, “адзінства”, “мы разам”. З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ Валянціна Віннічак, педагог ЦТДіМ: – У Мінску бывала часта – на творчых фестывалях і выставах, а вось на падобнае масштабнае, па-сапраўднаму нацыянальне мерапрыемства трапіла ўпершыню. Таму настрой цудоўны, святочны, прыўзняты. Шмат таленавітых артыстаў выступіла, шмат людзей сабралася – тых, хто паважае і любіць сваю краіну. І канешне ж, Прэзідэнт – яго асабліва хацелася ўбачыць і паслухаць. Наталля Бразінская, фельчар ЦРКБ, і Сафія Іканопала, медсястра ЦРКБ: Сафія:  – Настрой проста супер! Так усё прыгожа, эфектна! Упершыню “ўжывую” ўбачыла Прэзідэнта! Усе ў зале падтанцоўвалі ў такт музыцы і падпявалі. І такая гордасць перапаўняла мяне за краіну і за народ – працалюбівы і свабодны. Злавіла сябе на думцы: як жа добра жыць пад мірным небам, не баяцца выйсці на вуліцу, спакойна гадаваць дзяцей. Наталля:   – Вельмі рада, што трапіла на гэты канцэрт. Тут адчула, наколькі вялікая наша краіна, колькі ў нас прыгожых, актыўных і таленавітых людзей. І я рада, што з’яўляюся часткай усяго гэтага. Уладзімір Шэша, брыгадзір РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”: – День народнага адзінства мы святкавалі ўпершыню, але, лічу, справа гэта годная і яе трэба працягваць. Мне спадабалася выступленне Аляксандра Рыгоравіча, а таксама тое, што падкрэслілі вялікае значэнне прафесійных дынастый для развіцця краіны. Чакаў, што на форуме будзе цікава і прыгожа, – так і атрымалася. Текст:  Ольга Хотянович   Фото:  Ольга Хотянович Видео:  Ольга Хотянович