Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
12.07.2021

На хлебным полі КСУП «Гудагай» адбыліся зажынкі

Зазвінелі зажынкі над гудагайскім полем.  На Астравеччыне пачалося жніво. Першымі на хлебную ніву выйшлі жнеяры КСУП “Гудагай”. Больш за 3 600 гектараў збожжавых і зернебабовых чакаюць свайго часу. Дванаццаць камбайнаў будуць працаваць на іх абмалоце. У раёне напачатку жніва праводзілі зажынкі шмат гадоў назад. Сёлета па ініцыятыве старшыні Астравецкага раённага выканаўчага камітэта Ігара Шалудзіна гэтая добрая традыцыя адрадзілася. Да пачатку ўрачыстасці першыя каласкі сярпом зрэзаў загадчык раслінаводчага участка, з якога і распачалася сёлетняя ўборка збожжавых, Іван Жытковіч. Усё жыццё мужчына працуе ў сельскай гаспадарцы на адным месцы, і нават прозвішча ў яго сімвалічнае – жніўнае. Абрад зажынак правялі супрацоўкі раённай культуры, якія ўручылі сноп і каравай старшыні райвыканкама Ігару Шалудзіну. У “Гудагаі” жніво пачалося з Богам. Пробашч астравецкай парафіі Святых Космы і Даміяна, ксёндз-канонік Юзаф Багдзевіч памаліўся за хлебаробаў і ўраджай, удзяліў благаславенне і акрапіў святой вадой камбайнераў, вадзіцеляў і тэхніку. З пачаткам жніўнай кампаніі гаспадароў павіншаваў старшыня  Ігар Шалудзін : – Жніво – гэта вынік працы ўсяго года. Вельмі спадзяюся, што сёлета ўраджай будзе не горшым, чым летась, – хоць у гэтым годзе надвор’е выпрабоўвала вяскоўцаў. Веру, што вынікамі ўборкі мы будзем задаволены. Жадаю, каб гэты важны этап вы прайшлі без страт. Да віншаванняў далучыўся і дырэктар КСУП “Гудагай”   Эдуард Садоўскі . – Уборка – гэта свята, – лічыць кіраўнік гаспадаркі. – Мне было вельмі прыемна бачыць вашы усмешкі пасля таго, як вы даведаліся, што сёння пачынаем малаціць. З Богам! …З ускрайку ячменнага поля дружна рушылі чатыры камбайны – і пачалі свой шлях да Яго Вялікасці Хлеба. У добры шлях, хлебаробы Астравеччыны! Як кажуць, благаславі, Божа, жыта зжаці і надвор’е добрае даці! Алена ГАНУЛІЧ, фота і відэа аўтара. ostrov-red.ganulich@tut.by http://www.ostrovets.by/news/novosti/news29492.html Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке  https://t.me/ostrovetsby . Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.     Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно. Текст, видео:  Алёна Ганулич