Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
27.07.2021

Планерка в райисполкоме: про урожай и крыши многоэтажек

Каб захаваць ураджай  – трэба працаваць удвая хутчэй. Такім быў лейтматыў чарговай планёркі ў райвыканаме з удзелам старшыні Ігара Шалудзіна. Надвор’е не дапаможа На наступным тыдні прагназуюцца дажджы, што вымушае змяніць тактыку ўборачной кампаніі. – З-за неўстойлівага надвор’я, калі то пячэ, то залівае, ураджай жадае быць лепшым, аднак маем тое, што маем – і збожжа трэба абмалаціць без страт, – адзначыў старшыня райвыканкама. –  Па народных прыкметах, у бліжэйшыя дні вячэрняй расы быць не павінна, таму, каб хутчэй закончыць жніво, варта павялічыць працоўны дзень. Будзе складана ўсім, але гэта часовая нязручнасць. Галоўнае – паспець. Зменлівае надвор’е дрэнна ўплывае і на якасць рапсу, таму і на яго ўборцы нельга зніжаць абароты. Важным застаецца падрыхтоўка зерня і адпраўка яго на перапрацоўчыя прадпрыемствы. Хоць у раёне ўжо нарыхтаваны 101% кармоў ад плану суадносна з 1 жніўнем мінулага года,  корманарыхтоўка  таксама працягваецца. На парадку дня аграрыяў і азімая сяўба. У трох КСУПах раёна да падрыхтоўкі глебы яшчэ не прыступілі. Каб пачаць, трэба ўбраць з палёў салому – усё ўзаемазвязана. – Заканчваецца месяц – час плаціць зарплату. На гэта звяртаю ўвагу ўсіх кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў. Чалавек працуе – павінен атрымаць за гэта грошы ў час і па заслугах, – падвёў вынік Ігар Шалудзін. Праверка паказала – і даказала Падчас уборачнай кампаніі рэйдавыя групы праводзяць маніторынгі стану тэхнікі на палях, мехдвароў, зернесушылак. Так, на мінулым тыдні, у тым ліку ў выхадныя, супрацоўнікі РАУС пабывалі на двух зернекомплексах і мехдвары КСУП “Міхалішкі” і адзначылі недахоп, які характэрны для ўсіх гаспадарак: дыспетчарская і тэхніка на мехдвары бывае без нагляду, ключы вадзіцелі пакідаюць у транспарце – тэрыторыя мехдвара адкрыта для сваіх і чужых. Са станоўчага: усе працаўнікі знаходзілся на рабочых месцах у добрым настроі – работа спорылася. Адзначыў начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Дмітрый Місюк добрую падрыхтоўку да ўборкі саўгаса “Падольскі”.  МІЖ ТЫМ… На мінулым тыдні падчас жніва ў раёне: – 1 механізатар затрыманы за знаходжанне за рулём у  нецвярозым стане  – прычым ранкам, адразу пасля прахаджэння медагляду; – 4 вадзіцелі атрымалі папарэджанні за перавозку зерня, якое не было ўкрыта тэнтам; – устаноўлены 1 факт крадзяжу трыцікале сельгасаўцам. АДНЫМ СКАЗАМ – На “прамую лінію” з намеснікам старшыні райвыканкама Генадзем Бычко патэлеванавала 4 чалавекі – усе званкі тычылся стану аўтадарог на Спондаўшчыне. Пытанне будзе вырашацца з выездам на месца прадстаўнікоў райвыканкама і ДРБУ-159. – Рэйд-абследаванне пад’ездаў і выхадаў на плоскія  дахі шматпавярховак Астраўца паказаў: там не толькі моладзь бавіць час, але і жыхары пакідаюць пакеты са смеццем. Навесці парадак адказным службам даручана да 1 жніўня. – Адпрацаваць пытанне продажу вады, безалкагольных напояў і марожанага ў месцах масавага адпачынку гараджан даручана аддзелу эканомікі райвыканкама. МОВАЙ ЛІЧБАЎ За тыдзень на Астравеччыне: – узбуджана 9 крымінальных спраў, сярод іх 1 – за хуліганства і  зневажанне дзяржаўных сімвалаў, 1 – за крадзеж  дызельнага паліва ў адным з КСУПаў; – зарэгістравана 3 сямейна-бытавыя канфлікты; – адбылося 2 дарожна-транспартныя здарэнні, абышлося без пацярпелых. – складзена 190 пратаколаў за парушэнне ПДД, з іх 1 – за кіраванне транспартам у нецвярозым стане. Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке  https://t.me/ostrovetsby . Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно. Текст:  Ольга Хотянович