Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
09.06.2021

Виталий Бондаренко будет участвовать в Олимпийских играх в Токио

Нарэшце! Наш славуты зямляк, гонар Астравеччыны, майстар спорту міжнароднага класа, капітан нацыянальнай зборнай Беларусі па боксе Віталь Бандарэнка атрымаў ліцэнзію на ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Токіа. Цудоўная навіна прыляцела з Парыжа, дзе прадоўжыўся Еўрапейскі кваліфікацыйны турнір па адборы на Алімпіяду, які пачынаўся ў Лондане, але быў прыпынены з-за каронавіруса. Віталь правёў 3 баі. У першым ён адолеў баксёра з Турцыі, у другім патрапіў на дзеючага чэмпіёна свету з Расіі – і саступіў, а ў трэцім упэўнена выйграў у баксёра з Бельгіі. У выніку  Бандарэнка  прайшоў адбор на Алімпійскія гульні – яны пачнуцца 23 ліпеня. – Гэта вельмі цудоўная навіна, – падзяліўся ўражаннямі першы трэнер Бандарэнкі Аляксей Маргуж. – Уся наша вялікая баксёрская сям’я радуецца яго поспеху. Шлях Віталя да Алімпійскіх гульняў нельга назваць простым, але толькі ўпартым і мэтанакіраваным скараюцца горы – і ён гэта даказаў. Учора мы размаўлялі па тэлефоне, Віталь прызнаўся, што ўжо пачаў сумнявацца, ці патрэбна яму гэта. А цяпер упэўнены, што калі б не паспытаў у чарговы раз – усё жыццё дакараў бы сябе, што спасаваў. Вось прыклад сапраўднага спартсмена і мужчыны! Віталь, мы ганарымся табой! Віншуем земляка-алімпійца з атрыманнем запаветнай ліцэнзіі і будзем трымаць за яго кулакі! Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке  https://t.me/ostrovetsby . Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.  Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно. Текст:  Марина Мацкевич